Трэба прыходзіць, пакуль мы жывыя…
Ёсць тэрыторыя, якая існуе побач з нашым імклівым, гучным, напоўненым рознымі падзеямі жыццём. Гэта — асобны паралельны Сусвет. Тут ёсць свае “вуліцы”, “завулкі”, вузкія сцежкі, на якіх не пачуеш гучных размоў. Некалькі абгароджаных метраў зямлі, магіла, імя, крыж — пазнавальныя знакі для вечнасці. Паводле некаторых традыцыйных беларускіх уяўленняў, на могілкі не прынята прыходзіць пасля абеду:…
