Як у Стаўбуне вясну гукалі
Цэнтральная сядзіба Стаўбунскага сельсавета вызначаецца цеснай сувяззю з культурай сваіх продкаў. У вёсцы з вялікай пашанай ставяцца да захавання нацыянальнага коду, а мясцовыя традыцыі як найкаштоўнейшы скарб перадаюць з пакалення ў пакаленне. На Ушэсце тут «водзяць і хаваюць стралу», а на Благавешчанне «гукаюць вясну». Галоўным захавальнікам нацыянальнага коду з’яўляецца народны фальклорны гурт «Стаўбунскія вячоркі». Вопытныя…
