Прибалтийская гастроль фольклорного коллектива «Столбунские вечерки»

14З 16 па 20 лістапада фальклорны калектыў народных песень «Стаўбунскія вячоркі» разам са сваім нязменным кіраўніком Святланай Парашчанка удзельнічаў у ХI Міжнародным фальклорным фестывалі “Пакроўскія званы”, які праходзіць штогод у Вільнюсе. Разам з імі з найлепшымі ўзорамі неглюбскага ткацтва, вандроўнічалі кіраўнік гуртка «Ніток» Людміла Кавалёва загадчык гомельскага філіяла Веткаўскага музея страабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава Пятро Цалка (выключны знаўца аўтэнтычнай культуры Веткаўшчыны), а таксама каардынатар паездкі этнахарэограф Сяргей Выскварка з дачкой Арынай. (Дарэчы, у 2011 годзе калектыў ужо ўдзельнічаў у гэтым фестывалі.)

За час свайго існавання “Стаўбунскія вячоркі” не раз станавіліся лаўрэатамі і пераможцамі разнастайных конкурсаў як у раёне, вобласці, так і ў рэспубліцы і нават за яе мяжой. Вось толькі некаторыя з іх: фестываль народнай каляднай песні ў Гомелі «Каляда, калядзіца, добрая маладзіца”, краязнаўчы фестываль у таварыстве беларускай мовы (Мінск), VIII рэспубліканскі Мінскі фестываль «Фальклор беларускай глыбінкі», VII Міжнародны фальклорны фестываль «Нашчадкі традыцый» (Санкт-Пецярбург).

Гастрольны рэпертуар знакамітага фальклорнага калектыву складаўся ў большай ступені з бытавых песень, песень каляндарна-абрадавага цыкла. Выконваліся толькі стаўбунскія песні, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне не адно стагоддзе. Выключным узорам народнага мастацтва былі таксама і прыпеўкі ў выкананні Ганны Ільінічны Чуяшовай.

Прадстаўнікі народнага фальклору атрымалі граматы за ўздел у фестывалі. Але самае каштоўнае, што выпала прывезці на радзіму — шмат пазітыўных і добрых эмоцый і ўражанняў ад Літвы, ад фестывалю ў цэлым, ад велічнасці Віленскай ратушы, касцёла Святой Катрыны, сучасных канцэртных залаў, дзе давялося выступаць, ад гістарычных месцаў Вільнюса з яго кірмашамі рамёстваў і выставамі.

13

Кацярына ХАЛІМОНЕНКА.

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.