Первоклассников Даниловичской школы торжественно посвятили в ученики

vetkovski_raion_danilovichi-schkolaУ дзяржаўнай установе адукацыі «Данілавіцкі дзіцячы сад-пачатковая школа» адбылося маленькае, але ўрачыстае свята для першакласнікаў — «Пасвячэнне ў вучні».

Знаёмства са школьнай рэчаіснасцю з’яўляецца самым важным для шасцігодак. Маленькія вучні вытрымалі новыя нагрузкі: прынялі напоўненыя новым зместам адносіны, наладзілі ўзаемазносіны з новымі школьнымі сябрамі.

Каб атрымаць пачэснае званне «Вучань», першакласнікі Іван Шарамаў, Андрэй Помазаў і Анастасія Сафейчанка старанна працавалі цэлы месяц. І дзеці даказалі, што яны вартыя. Разам са сваім першым настаўнікам Наталляй Мікалаеўнай Пуцьковай вучні адправіліся ў цудоўную Краіну ведаў. Першакласнікі з задавальненнем паказалі, як умеюць адказваць ля дошкі, правільна карыстацца школьнымі прыналежнасцямі, расказваць гучна і выразна вершы.

Кульмінацыйным момантам стала вымаўленне нашымі маленькімі сябрамі клятвы, падчас якой яны паабяцалі вучыцца толькі добра, быць сабранымі і адказнымі, старацца прыгожа пісаць і хутка чытаць, ніколі не спрачацца з сябрамі.

І, канешне, як і на любым свяце, не абышлося без падарункаў. Школьнікі атрымалі «Дыпломы першакласніка» і медаль «Ганаровы першакласнік».

Жадаем, каб дарога па Краіне ведаў для нашых першакласнікаў заўсёды была светлай і радаснай!

Ірына СКІБУНОВА, дырэктар дзіцячага сада-пачатковай школы.

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.