Агрогородок Неглюбка Ветковского района приглашает на праздник ткачества «Кросенцы»

vetkovski_raion_afischa_krosenzi28 жніўня 2016 года запрашаем прыхільнікаў беларускіх традыцый і нацыянальнай культуры, а таксама ўсіх гасцей на ўнікальнае свята ткацтва “Кросенцы”, які пройдзе ў аг.Неглюбка Веткаўскага раёна.

Неглюбка – непаўторны куток Веткаўшчыны. Неглюбскія ручнікі, якія створаны мясцовымі ткачыхамі на драўляных кроснах, пабачылі ўвесь свет. На міжнародных выставах Нью Ёрка, Манрэаля, Токіо, Парыжа, Бруселя яны былі адзначаны залатымі медалямі, а амерыканскі музей Метрапалітэн прыдбаў іх для сваёй калекцыі.

У гэтым годзе неглюбскай народнай тэкстыльнай традыцыі быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, а найлепшы ўзор майстэрства неглюбскіх ткачых, рэкорднай даўжынёй у 30 метраў, як абярэг нашай краіны быў падараваны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнка. Народнае арыгінальнае рамяство не забываецца новым пакаленнем і актыўна папулярызуецца. Доказам гэтаму з’яўляецца правядзенне аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Веткаўскага райвыканкама штогадовага свята ткацтва “Кросенцы”.

У гэтым годзе праграма свята вельмі насычаная і цікавая.

Вас чакае:

  • Выстава неглюбскага ткацтва “Аповесці жыцця”;
  • Канцэртная праграма творчых калектываў Веткаўскага раёна;
  • Інтэрактыўная пляцоўка Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава “Аснова. Тэхналогія як магія”;
  • Фотавыстава “Непаўторныя імгненні”
  • Майстар- класы па дэкаратыўна прыкладному мастацтву “Чароўная майстэрня”;
  • Конкурс ткацтва сярод дзяўчынак;
  • Тэматычная фотазона;
  • Конкурс беларускіх нацыянальных страў “Беларуская кавярня”
  • Дзіцячая пляцоўка “Гульні з бабулінага куфэрка”
  • Майстар клас па традыцыйных танцах.

Месца правядзення: пляцоўка каля сельскага цэнтра ткацтва аг.Неглюбка

Пачатак мерапрыемстваў ў 14.00.

 

Рады вітаць вас на нашым свяце!

 

Тэлефоны для даведак: 2 18 96, 2 25 65 (код 802330)

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.