Прэзентація кнігі

“Книгами и иконами Ветка снабжала весь старообрядческий мир”. Менавіта гэтыя словы, напісаныя гісторыкам М.М. Нікольскім амаль сто гадоў таму, у нашы дні гучаць не проста як гістарычны факт, а хутчэй як справы надзённыя. Узгадаем мінулагодні кніжны трыумф выдання “Живая вера. Ветка” дырэктара Веткаўскага музея Галіны Рыгораўны Нячаевай — “Залаты Фаліянт” і дыплом пераможцы LІІ Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі-2013” ў намінацыі “Садружнасць”.

Менавіта пра гэта выданне, па словах Таццяны Уладзіміраўны Бяловай, экс-дырэктара выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі”, было выказана наступнае меркаванне: “У Маскве мы ўсе пачулі ад навуковай грамадскасці, што кніга “Живая вера. Ветка” — унікальная з’ява ў рускай літаратуры, якой не бачыла кніжная супольнасць на працягу апошніх дваццаці гадоў”.

Не доўга ад супрацоўнікаў Веткаўскага музея прыйшлося чакаць і наступнага выдання: у лютым гэтага года на ХХІ Міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы ў Мінску адбылася прэзентацыя кнігі “Книжная культура. Ветка”. Спасцігнуць таямніцы ўнікальных помнікаў веткаўскай кніжнай культуры шырокаму колу чытачоў дапамаглі аўтары кнігі Святлана Іванаўна Лявонцьева (галоўны захавальнік Веткаўскага музея) і Галіна Рыгораўна Нячаева.

LIII Нацыянальны конкурс “Мастацтва кнігі-2014” яшчэ раз пацвердзіў думку аб унікальнасці веткаўскай культуры і мясцовых жыхароў. За выданне кнігі “Книжная культура. Ветка” выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі” атрымала “Залаты Фаліянт” і дыплом пераможцаў у намінацыі “Духоўнасць”, а аўтары кнігі — спецыяльны дыплом “За збіральніцкую і даследчыцкую дзейнасць у справе захавання старадрукаваных і рукапісных кніг і адраджэнне страчаных каштоўнасцей”.

Упэўнены, гэта не апошнія добрыя навіны ад супрацоўнікаў Веткаўскага музея. Новых поспехаў, натхнення і шчасця вам.

П. ЦАЛКА.

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.