Разбіраць гнёзды забаронена

У птушак пачынаецца гнездавы сезон. Гракі, напрыклад, пачынаюць весці актыўны лад жыцця ранняй вясной. Яны ўсёй гурбой абнаўляюць свае гнёзды або будуюць новыя, селячыся калоніямі паблізу людскога жытла. Ведайце: з 16 лютага і да 14 жніўня разбураць любыя птушыныя гнёзды забаронена.

Чаму ж існуе забарона на разбурэнне гнёздаў пасля 15 лютага? Адказ на гэтае пытанне можна знайсці на сайце грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны».

У калоніях гракоў у іх гнёздах (ды і ў гнёздах варон і сарок таксама) могуць гнездавацца драпежныя птушкі: дробныя совы і сокалы. Напрыклад, вушатыя совы займаюць гнездавыя ўчасткі, адкладаюць яйкі і выхоўваюць птушанят нават раней за гракоў. Пры гэтым драпежныя птушкі, асабліва совы, часцяком застаюцца незаўважнымі. Таму ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб жывёльным свеце» былі ўнесеныя змены, і цяпер, каб не турбаваць птушак і не нішчыць іх дзетак разам з гнёздамі, дзейнічае забарона на знішчэнне гнёздаў ужо з 16 лютага. Пасля гэтай даты абразанне галінаў з гнёздамі пагражае штрафамі.

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.