29 красавіка ў Данілавіцкім дзіцячым садзе-пачатковай школе адбылося мерапрыемства пад назвай “Вялікдзень”

Самая галоўная ўрачыстасць хрысціян — гэта, канечне, Вялікдзень. 29 красавіка ў Данілавіцкім дзіцячым садзе-пачатковай школе адбылося мерапрыемства пад светлай назвай “Вялікдзень”.

Вялікдзень складана параўнаць з іншымі святамі. Ён мае адметны колер, пах, смак і, канечне, настрой. І для кожнай сям’і яны свае. Ва ўспрыманні нашай школьнай сям’і, Вялікдзень колеру чырвонага яечка, жаўтавата-бліскучай булкі, вясёлкавага карагоду дзіцячых прысмакаў.

Падобныя мерапрыемствы садзейнічаюць  пашырэнню ведаў дзяцей пра хрысціянскія традыцыі, далучаюць іх  да гісторыі Беларусі, дапамагаюць  выхоўваць павагу  да народных святаў. А цікавыя работы, зробленыя бацькамі разам з дзецьмі, сталі сапраўдным упрыгожваннем нашай штогадовай выставы.

Час, прысвечаны духоўнаму выхаванню, праляцеў вельмі хутка. Было нават дзіўна, што самыя няўрымслівыя хлопчыкі і дзяўчынкі не спяшаліся пакідаць залу…

Вольга КАЛІНКОВА, педагог-арганізатар.

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.