В Ветке открылся новый магазин

vetkovski_raion_diolog_gomelПершы дзень вясны ў Ветцы быў адзначаны прыемнай падзеяй. Падарункам да новага сезона для гараджан стаў новы магазін на Краснай плошчы. Асартымент новай гандлёвай кропкі — ад адзення да эмаліраванага посуду. У дзень адкрыцця на ўсе тавары была зніжка ў 15%. А на некаторыя віды тавараў зніжкі захаваюцца і на наступную дэкаду: на паліто — 30%, на жаночае адзенне — ад 15 да 45%, на трыкатаж «Купалінка» — 15%.

У магазіне цяпер і пастаянна можна будзе набыць касметыку беларускай вытворчасці, у прыватнасці вядомую ўсім «Беліту». На прылаўках новай кропкі «Дыялог-Гомель» заўважаны таксама пасцельныя прыналежнасці, мерныя тканіны, керамічны і шкляны посуд, сувеніры, гадзіннікі, гаспадарчыя тавары, шкарпэтачна-панчошныя вырабы, галантарэя. Прыемна і зручна набыць тавары дома, а не ехаць у абласны цэнтр за кожнай адзінкай бялізны ці адзеннем. І веткаўчане ацанілі гэта ўжо ў першы ж дзень: пакупнікоў у новым магазіне было надзвычай шмат для дзясятай гадзіны раніцы будняга дня. Асартымент і цэннікі наведвальнікам, відавочна, спадабаліся.

А кіраўніцтва гандлёвага прадпрыемства абяцала, што асартымент будзе з часам папаўняцца новымі найменнямі, пашырацца згодна з попытам: у гэтым магазіне заўжды прыслухоўваюцца да пажаданняў і аператыўна на іх рэагуюць.

Арыя ГАТАЛЬСКАЯ.

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.