Филиал Ветковского музея в Гомеле приглашает на моноспектакль «Дорожка моя…»

spektaklФіліял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава ў Гомелі запрашае на монаспектакль Івана Кірчука «Дарожка мая…», які адбудзецца 14 студзеня (субота) а 15-й гадзіне (плошча Леніна, 4 (на тэрыторыі Гомельскага палацава-паркавага ансамбля)).

Монаспектакль «Дарожка мая…» — аўтарская ўнікальная праграма Івана Кірчука, створаная па матэрыялах беларускага фальклору. Гэта сінтэз духоўнай і матэрыяльнай, абрадавай і магічнай, музычнай і песеннай спадчыны беларускай культуры, назапашанай за 30 год творчай дзейнасці. Упершыню ў музеі праз прызму вопыту аўтар звернецца і данясе першародны, чысты, сапраўдны фальклор, яго багацце і мудрасць. Імправізацыйна прагучаць каля 20 беларускіх народных песень, запісаных падчас фальклорна-этнаграфічных экспедыцый 1983-2003 гг., выбраных з фоналабараторыі рэспубліканскага радыё, з архіваў НАН РБ. Вы ўбачыце струнныя, ударныя і духавыя інструменты: беларускія смык і ліру, сібірскія гуслі і металічныя пласціны Сціва Хаббэка, чаны з Тыбета і Непала, разнастайныя дудкі, жалейкі, акарыны, маладзечанскі касцёльны звон. Пачуеце музычны строй такіх побытавых рэчаў, як чыгункі, падковы. Нават простыя камяні і капыткі коз будуць размаўляць з вамі на даступнай мове гукаў. Разам з Іванам Кірчуком вы пройдзеце каляндарны шлях жыцця чалавека, станеце ўдзельнікамі тэатралізаванай рэканструкцыі даўніх абрадаў і святаў, пабачыце рытуалы ўсхвалення Вады, Агню і Зямлі.

Праграма «Дарожка мая…» будзе цікавая не толькі дарослым, але і навучэнцам, дзецям, якія толькі пачынаюць вывучаць родную мову і культуру.

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.