На выставке в филиале Ветковского музея в Гомеле представлено более сотни предметов народного творчества

vetkovski_raion_kultura-1Неглюбскія тэкстыльныя традыцыі Веткаўскга раёна ў 2016 годзе занесены ў спіс “Нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі”. Але ж прызнанне да Неглюбкі і яе майстрыц прыйшло ўжо даўно. Яшчэ з сярэдзіны ХХ стагоддзя неглюбскія ткачыхі пачалі сваю “вандроўку” ў лепшыя выставачныя залы нашай краіны і не толькі: “Мінскі дом мастацтваў”, выставачныя пляцоўкі ВДНХ у Маскве, “ЭКСПО” ў Манрэалі і Осака, нават нью-йорскі “Метрапалітэн-музей” набыў неглюбскі ручнік для сваёй калекцыі. А вось сапраўднай скарбніцай неглюбскага “рукадзелля” можна па-праву назваць Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава. Сотні і сотні тэкстыльных вырабаў экспануюцца ў выставачных залах і захоўваюцца ў фондах нашага музея.

Ужо болей трыццаці гадоў Веткаўскі музеёй займаецца даследаваннем гэтай унікальнай традыцыі. Праведзены сотні сустрэч-размоў з неглюбскімі ткачыхамі, пад час якіх яны раскрывалі глыбінны сэнс свайгго рамяства. Болей сотні арнаментаў, што красуюцца на неглюбскіх ручніках, абрусах ды кашулях  запісана са слоў неглюбскіх жанчын.

І да нашых дзён не перарываецца гэта нітачка, нітачка сапраўднай архаічнай традыцыі, бо ткуць і навучаюць гэтаму рамясву да гэтага часуі ў “Неглюбскім сельскім цэнтры ткацтва”, і ў Неглюбскай сярэдняй школе, і ў Філіяле нашага музея.

На выставе, якая адкрылась ў філіяле ДУК “Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава ў Гомелі, дэманструюецца болей сотні прадметаў, што былі створаны або бытавалі ў свой час у вёсцы Неглюбка: тканыя ручнікі канца ХІХ-ХХ ст., посцілкі, абрусы, фотаздымкі, узнагароды, традыцыйнае адзенне і ў прагожванні, музычны інструмент і шмат іншых цікавасцяў.

Наведайце новыую экспазіцыю, дакраніцеся да традыцый продкаў!

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.