Ветковские школы завершают подготовку к новому учебному году

vetkovski_raion_halch_schkolaДа новага навучальнага года засталося не так шмат часу. Навучальныя і дашкольныя дзіцячыя ўстановы рапартуюць аб гатоўнасці. Гэта не толькі рамонты ў звыклым уяўленні: пах свежай фарбы ад сцен, падлогі, вокнаў і дзвярэй. Гэта таксама і адпаведнасць нормам санітарным і супрацьпажарным, нормам асветленасці, колькасці выхадаў, наяўнасці гарачай вады і гэтак далей. Таму пашпарты гатоўнасці школ — не такая хуткая справа як здавалася б на першы погляд. Зараз пашпарты гатоўнасці правяраюцца ў санітарна-эпідэмічнай службе. Што ж канкрэтна зроблена ў раёне для таго, каб школы і дзіцячыя садкі да новага навучальнага года былі ў поўнай адпаведнасці? На гэта пытанне адказаў начальнік гаспадарчай групы аддзела адукацыі, спорту і турызму Веткаўскага раённага выканаўчага камітэту Уладзімір Пічуха.

— З чым падыйшлі да «перадстартавай» гатоўнасці установы адукацыі?

— Да асення-зімовага перыяду школы, дашкольня установы, Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі развіцця і творчасці, дзіцячая спартыўная школа гатовыя. Гэта засведчана прыёмачнымі камісіямі, засталося зацвердзіць толькі ў санэпідемстанцыі. Калі нават нейкія заўвагі і ўзнікнуць, то гэта не таму, што нешта недароблена. Проста нарматыўныя патрабаванні СаНПіН мяняюцца штогод. І паспець за імі не заўжды атрымліваецца, асабліва калі ўлічыць, што праекты будынкаў старыя. Напрыклад, не так лёгка забяспечыць двумя асобнымі выхадамі пральныя. Цяпер для бруднай і чыстай бялізны павінны быць розныя памяшканні, каб чыстае і бруднае не кантактавала нават тэарэтычна. Раней такога патрабавання не было. Або на харчблоках школ і садкоў цяпер гатовая і сырая прадукцыя павінны не проста раздзяляцца па асобных раздзелачных дошках, посудзе і сталах, але і мець на розную прадукцыю ізаляваныя асобныя цэхі. Гэта не так проста ажыццявіць як па матэрыяльных меркаваннях, так і па магчымасцях саміх памяшканняў. Самая новая школа раёна мае праект канца васьмідзесятых і магчымасці перапланіровак у такіх памяшканнях праблематычныя.

— Уладзімір Уладзіміравіч, якія віды работ былі зроблены?

— У першую чаргу гэта ўнутранны рамонт памяшканняў. Групавыя, спальні, кабінеты набылі свежы выгляд у асноўным за кошт бюджэтных сродкаў. З іх асвоена каля 80% ад плану. Работы выконваліся як гаспадарчым спосабам, так і з прыцягненнем сіл падрадчыкаў. КЖУП «Веткаўскае» правяло бягучы рамонт сістэм электразабеспячэння ў яслях-садзе №1 Веткі, ацяплення ў Веткаўскім ЦТДіМ, водазабеспячэння ў Веткаўскім цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. ТДА «Тэхна ТЭП» выканала у першай школе Веткі бягучы рамонт санвузлоў сумесна з ДП «УКС Веткаўскага раёна». Гэты ж падрадчык вёў рамонт даху Старасельскай сярэдняй школы. ПТУП «Бел Арм Окна плюс» былі выкананы рамонты дзвярэй і вокнаў у дзіцячым цэнтры ранняга развіцця. Гаспадарчым спосабам былі праведзены сантэхнічныя работы ў яслях-садзе №3, у гімназіі работы па тэхдоглядзе ацяпляльнай сістэмы, у СДЮШАР — будаўніча-рамонтныя работы.

Акрамя бюджэтных былі прыцягнуты спонсарскія і бацькоўскія сродкі, 17,5 тысяч рублёў і амаль 33 тысячы рублёў адпаведна.

— У Стаўбунскай школе працягваюцца рамонтныя работы. Ці прыйме яна вучняў першага верасня?

— Не, хутчэй за ўсё за парты гэтай установы можна будзе рассадзіць дзяцей толькі з другога школьнага паўгоддзя. Праектныя работы другой чаргі складаюць каля сямі месяцаў. І калі яны пачнуцца ў бліжэйшы час, то недзе да сакавіка могуць быць скончаны. Рамонт гэтага аб’екта вядзецца ў рамках рэалізацыі праекта «Мадэрнізацыя сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь» за кошт сродкаў займу Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця ў рамках пагаднення 2015 года. Выконваючы патрабаванне Міжнароднага банку праводзіўся тэндэр на рэспубліканскім узроўні. Другая чарга рамонту ўключае два пускавых комплекса. Гэта «зенітна-ракетная» тэрміналогія значыць, што работы будуць выкананыя ў два этапы. Першы: капрамонт з элементамі рэканструкцыі вучэбнага корпуса і харчблока, інжэнерныя сеткі, частковае добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі з рамонтам дарожак і азеляненнем, замена агароджы. Другі пускавы комплекс — капітальны рамонт з элементамі рэканструкцыі спортзала, частковае добраўпарадкаванне тэрыторыі, рамонт асфальтавых пад’ездаў да харчблока і катлоўні, усталяванне знешняга асвятлення тэрыторыі школы. Калі ўсё пойдзе добра, то у перыяд ад лютага да красавіка работы будуць выкананы.

— Якія аб’екты пры прыёмцы мелі найменш хібаў, не выклікалі ў камісіі пытанняў?

— Можна нават сказаць, што шэсць з шаснаццаці аб’ектаў практычна не мелі прэтэнзій. Без пытанняў ад СЭС прынялі Вяліканямкоўскую школу-сад, Стаўбунскі дзіцячы сад, Радужскія школу і сад, Веткаўскі яслі-сад №3, СДЮШАР, ЦКРНіР.

— Але шмат пытанняў, у першую чаргу ў заклапочаных бацькоў, выклікаў веткаўскі сад №1. Людзі хваляваліся, ці будзе наогул дзейнічаць гэтая ўстанова пасля таго, як пажарныя знайшлі там неадпаведнасці бяспецы. Што далей?

— Там былі выяўлены старыя інжэнерныя сеткі. У выніку тыя памяшканні — адна групавая і адна спальня — былі закрытыя. Пытанне вырашаецца. Дэтальнае абследванне будзе падставай для канчатковага рашэння. Магчыма, крайняга варыянту з размеркаваннем дзяцей па іншым дашкольным установам і не будзе, калі недахопы будуць ліквідаваныя.

Такім чынам, падрыхтоўка да новага вучэбнага года па раёне праходзіць у планавым рэжыме і першага верасня і дзецям, і дарослым будзе прыемна ўвайсці ў абноўленыя  будынкі.

Арыя ГАТАЛЬСКАЯ.

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.