Дарогай тканага ўзору
Веткаўшчына — багаты і непаўторна глыбокі ў духоўным плане куточак нашай краіны. У невялікіх вёсачках, як нідзе болей, захаваліся аўтэнтычныя кавалачкі нашай спадчыны. Дагэтуль вясковыя жыхары шануюць старадаўнія звычаі, берагуць культавыя прадметы даўніны, адраджаюць фальклор. Жыццё веткаўчан — гэта своеасаблівая мазаіка, якая складаецца з рознакаляровых шкельцаў-свят, якія праходяць у раёне. Чарговае з іх адбылося ў…
