Мова родная — мова модная
Яркай і запамінальнай падзеяй стаў Дзень беларускай мовы і літаратуры ў Шарсцінскай базавай школе. Сюрпрызы пачаліся з самай раніцы: тэматычныя чэлендж і флэш-моб, інтэрактыў і настольная гульня, акцыя «Час чытаць». Кожнае з мерапрыемстваў прыцягвала, абуджала цікавасць, жаданне праявіць сябе. Толькі ўявіце: утульны пакой, мяккае крэсла, кубачак кавы і любімая кніга на беларускай мове. Ці не…
