Главная страница » Сустракаем «Дажынкі-2026»: вялікае свята ў Данілавічах

Сустракаем «Дажынкі-2026»: вялікае свята ў Данілавічах

Гэта быў год ўпартай працы, ранніх уздымаў і поўнай самааддачы. Цяпер прыйшоў час адкласці клопаты і падзяліць радасць перамогі разам!

19 верасня запрашаем усіх у аграгарадок Данілавічы на раённае свята «Дажынкі-2026». Мы падрыхтавалі насычаную праграму, каб кожны госць адчуў атмасферу сапраўднай сельскай урачыстасці.

Галоўны сюрпрыз: не прапусціце нашы конкурсы і бяспройгрышную латарэю! Самых удачлівых удзельнікаў чакаюць каштоўныя прызы, сярод якіх — тры парася!

На працягу ўсяго дня для вас будуць працаваць гандлёвыя рады і дзіцячыя атракцыёны.
Прыязджайце ўсёй сям’ёй, каб аддаць даніну павагі хлебаробам і проста добра правесці час у цёплай кампаніі!

Да сустрэчы ў Данілавічах!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *