Главная страница » Чым здзіўляла сёлетняя Ноч музеяў

Чым здзіўляла сёлетняя Ноч музеяў

У суботу, 23 мая, Веткаўскі музей правёў традыцыйную Ноч музеяў пад сімвалічнай назвай «Разгуляўся Юр’еў конь».

Вечар адкрыўся гучаннем жы­вой традыцыі ў выкананні фаль­клорнага ансамбля «Стаўбунскія вячоркі». Наведвальнікі маглі не толькі азнаёміцца з новымі экспазіцыямі, сярод якіх «Іконы і коні», «Народная ікона Пасож­жа», «Выратаванае Евангел­ле» і «Вока», але і паслухаць куратарскія экскурсіі з самімі аўтарамі выстаў. Асаблівую цікавасць выклікалі майстар-кла­сы: госці плялі саламяных коней- абярэгаў, распісвалі веткаўскія пернікі, а на вулічнай пляцоўцы назіралі, як працуюць кросны і выразаюцца дошкі для пернікаў.

img_2799-774x1024 Чым здзіўляла сёлетняя Ноч музеяў

Для самых юных наведвальнікаў працавала асобная дзіцячая зона, а дарослых і дзяцей аб’яднала батлеечнае прадстаў- ленне «Юр’еў цуд». Завяршыў праграму паказ дакументальнага фільма «Юраўскі карагод», які яшчэ раз нагадаў пра жывую сілу народных абрадаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *