Главная страница » Запрашаем на рэгіянальны абрад «Ваджэнне і пахаванне стралы»!

Запрашаем на рэгіянальны абрад «Ваджэнне і пахаванне стралы»!

Вясновы абрад «Ваджэнне і пахаванне стралы»звязаны з зямлёй, яе ўрадлівасцю, накіраваны на ўміласціўленне прыроднай стыхіі – маланкі-стралы. Статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці атрымаў у 2006 годзе.

Абрад праводзіцца на шостым тыдні пасля Вялікадня, у 40-ы дзень – чацвер, калі праваслаўная царква адзначае Ушэсце Гасподняе, ці, па-народнаму, «Ушэсце».

Жанчыны апранаюць святочную вопратку і збіраюцца ў цэнтры вёскі, каб вадзіць карагоды. Потым дзеляцца на шарэнгі і з адмысловымі песнямі, трымаючыся пад рукі, накіроўваюцца за вёску да жытняга поля, дзе водзяць карагоды. Пасля качаюцца ў жыце, каб быць здаровымі. У полі адбываецца і асноўнае абрадавае дзеянне – «пахаванне стралы». Удзельнікі абраду бяруць гузікі, манеты, любыя іншыя дробныя металічныя прадметы і закопваюць іх у зямлю, пры гэтым загадваюць жаданні. З гэтага моманту лічыцца, што вясна скончылася, таму назад у вёску вяртаюцца з летнімі і пазаабрадавымі песнямі, прыпеўкамі.

11 Просмотров

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *