Главная страница » Жывуць народные традыцыі

Жывуць народные традыцыі

У Веткаўскім музеі прайшоў майстар-клас па вырабе гарлячкі. Праводзіла яго навуковая супрацоўніца музея Святлана Петрышэнка.

img_0007-768x1024 Жывуць народные традыцыіimg_0008-768x1024 Жывуць народные традыцыі

Святлана, як карэнная неглюбчанка, вучыць дзяцей плесці сапраўдную аўтэнтычную гарлячку, якая складваецца з узору «варонне вока». На апошні майстар-клас завіталі дзве дзіцячыя групы — з Веткі і Мінска. За час майстар-класа ўдзельнікі паспелі сплесці па некалькі ўзораў. А даплесці гарлячку цалкам юныя беларусы змогуць ужо дома.

img_0005-768x1024 Жывуць народные традыцыіimg_0004-768x1024 Жывуць народные традыцыіГарлячка, падгорлік — так называлі ў Неглюбцы моднае ўпрыгожванне, якое насілі (і зараз носяць) на шыі. У моду такі аксесуар увайшоў у нашым рэгіёне ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя. Кожная модніца рабіла яго сабе ўласнаруч.

Кацярына ЯРЫВАНОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *