«У нас ткуць харошыя рушнікі…»

Ткацкія традыцыі, і ў першую чаргу ручнікі, зрабілі вёску Неглюбка Веткаўскага раёна вядомай на ўсю Беларусь і далёка за яе межамі. Узоры працы мясцовых майстрых (ручнікі, прадметы адзення) знаходзяцца ў фондах шматлікіх музеяў ва ўсім свеце. Уражвае і бібліяграфія неглюбскай ткацкай традыцыі. І ўсё гэта — заслуга многіх пакаленняў неглюбскіх жанчын.

Вучыцца жаночым рамёствам у Неглюбцы пачыналі, як правіла, у сям’і, у старэйшых жанчын: «<Хто вас навучыў?> Баба мая ўмела ткаць, матка слабая была, а была баба — адна, другая, усё дзелалі. Я ў бабу далася» (Барсукова Еўдакія Сцяпанаўна). «Вучыліся ткаць так, штоб рушнік быў, «як ізліты», а не такі, штоб “вераб’ям плутацца”» (Герасіменка Ганна Іванаўна). Адсюль, як сказала Улляна Мікалаеўна Саломенная, «у нас ткуць усі харошыя рушнікі. Плахі ататчэш, цябе абгаворяць. Усі рушнікі харошыя». Дасканалай працай ганарыліся: «Я сваю работу ўгадаю. Мы калісь паехалі ў Чычэрск. Вазілі нас туды на базар. У міне куплялі ручнік. Ярмарка там была. Падносяць каравай нам. Мая свацця і кажа: “Свацця, паглядзі, у тваём рушніку!” Нам ужо ўсім дзялілі тэй каравай» (Барсукова Еўдакія Сцяпанаўна). «<Пра ікону-“свячу”> Дома… Дома служыў, і так… Во, прымерна, здзелалі мы новы дом сабе… Ета ўжэ ў Свабодзі мы жылі… Я на дзеда на свайго, на мужыка гаварю: “Грышка, давай-ка ў нас ніхай паслужаць… Палядзі, які ў нас дом красівы, і кала двара свет гарыць на стаўбу… Дак ніхай пасвецяць… “Увабраць… — Патаму шта я не лянілася… Вы ж бачыця, якія навалкі… І рушнікоў многа, ікон многа… Дак я гаварю: “Ніхай к нам прыдуць…”» (Прыходзька Вера Васільеўна). І гэта тычылася не толькі аздаблення хаты, але і знешняга вобліку жанчыны: «Адзяваліся так… <Ушэсце, Страла> Самая красівейшая, што ё ў каго, такоя новая адзенне… А старцам самая такоя старая, штаны рваныя на мужчыну… А жэншчыны прыбіралісь так, як прыказка ё, як у цэркву. І занізкі, і ленты. У цэркву ідзеш, надзяесся, штоб  красівей жа, чыстая ўсё… У будзен жа дзень ходзіш на работу… А тады харошае надзяеш, новая… І січас ідуць каторыя, дак прыдзяюцца. І я ж надзяюся красіва… (Прыходзька Вера Васільеўна). Разам з тым ручнікі, як і іншыя саматканыя тканіны, у неглюбскай традыцыі не толькі маюць эстытычнае значэнне,  але і выкарыстоўваюцца ў розных абрадах: вясельных, пахавальных, памінальных, лекавых, аказіянальных. Варта адзначыць і тое, што для неглюбскіх майстрых прадзенне, ткацтва, вышыўка — гэта не толькі майстэрства і любаванне сваёй працай, але і цэльная сістэма прадпісанняў, забаронаў, прысвячэнняў, прымеркаваных да дней, тыдняў, святаў.

«Ткаць я навучылася рана…»

<Першы ручнік саткала> Як паднялась. Мне дзесяць гадоў была. <Вучацца ткаць, з чаго пачынаюць?> З такіх красён, із суровых,  што прядзеш. Патыкаіш, тады разбіраешся (Саломенная Улляна Мікалаеўна, 1932 г. н., Неглюбка).

***

У мамкі ў свае выучылася, бабушка ткала… Бабушка ткала, мае мамы дваюрадная цётка, і жыла напрацяка… У нас жэ вабшчэ, у Неглюбцы, рэдка хто ні ткаў… Навучылась… Мне ўжэ была дзвінаццаць гадоў, як я за кросны садзілась ткаць, і ткала. Ткаць я навучылася рана, і сястра мая ткала. <Вы пачалі ткаць, калі вам было дванаццаць гадоў?> Дзвінаццаць… Нада ж дастаць лапу нагамы… І нада набелкамы ткаць, штоб жа сіла… І залезла, і матка на мяне ругаіцца… А яна куды пойдзя… І ткаць я начала… І бачу, што я тку харашо… І яна ўжэ міне не застаўляла, а як яна вылазя, я залажу, я ўжэ тку… Як толькі дзе што нітак троха натку, там нітка парвецца, укладу, шчая ідзёць: «Мам! Нітак я заклала нітку…» Яна прыдзя: «Вот так нада…» І так і разучылася. <Шчая…> Еслі нітка парвалася, еслі ў ніт закладзёш дзве ніткі ўмесці, будзя дзве ніткі ўмесці іціць, ілі ў бёрда дзве ніткі… Вот ета называіцца шчая… Ета ўжэ рэдка ідзець… «Чэряз» па полю рэдка-рэдка ідзець… Ета ўжэ нада абізацільна вырываць нітку і станавіць, як нада (Прыходзька Вера Васільеўна, 1935 г. н., Свабода).

«Там веряб’і будуць плутацца…»

<Вы сказалі: «Рушнік, як злівае…»> Як злівае — ета плотна. Была народная пасловіца, дзірявенская. «Тчэ рушнік, як злівавая». Каторыя ткалі, дак аснова была відна между. Абы ў кучу. А то кажа: «Я зліваю». Во ў міне тканы рушнік, я сама ткала. Я яго збіла, і праўда, як ізліла. Ня  відна  асновы белыя ўжо нідзе. А то так мякінька яно, рэдзінька, чуць-чуць, дак кажаць: «Там веряб’і будуць плутацца. Ета не тканьё, ета веряб’ям толькі плутацца» (Герасіменка Ганна Іванаўна).

***

«Не рушнік — а Цар Царэвіч…»

<Вы неяк сказалі пра свой ручнік: «Не рушнік — а Цар Царэвіч».> Харошы. Харошы, дак я так сказала.

<А якія яшчэ бываюць ручнікі?> Разныя. Ё такія, што не дадзеланыя… Не звязаныя… Неякія. То ж во вісіць, як Цар Царэвіч. Харошы рушнік — там усё адно да аднаго. А ё такія… то вузлы тамачкі, то перямот, дзе нескладна, дзе што.

<Чаму ў Неглюбцы самыя лепшыя ручнікі?>

А таго што яны іздзельныя (Саломенная Улляна Мікалаеўна).

***

Мая тут падруга рушнікоў трыжды за мяне паткала. Яна, як рушніка ня возьме ў каго, не пачане. Я нікагда не брала ні ў кога. То із скацерці вырысую размярэжаванне, то із сарочкі які набор, то во «слівы» ў нас былі, «рожа», «кулачча». Вот тыя нарысую і сама раскрашу, і с цвятным, і с чорным, як хочу. У мяне яшчэ ё адзін рушнічок, схавала. Я яго ня ўмаяла нікому. Вот «кацелка», дзве «кацелкі» палучалась усерядзі і па баках. Я нарысавала перад паставіла па красным, і белым заткала, і чорным паабганяла. Не красіва. Не наравіцца. Я тэй рушнік іздала. Я ўзяла паткала па чорным, з чорным па белым, усяродку пазакладала «лісця» яшчо красным, а абагнала чорным. Красіва. Тэй рушнік у мяне. Тады ўзяла паткала цвятным, чатыры гарных, а тады так цёмных і вішнёвыя такія. Ну, такі красівы! Я кажу на яе: «Ну, ты ж бы, колькі ты рушнікоў ператкала, сама вазьмі». — «Я ня здзелаю». А я нікуды. К адной пайшла, кажа: «Я нікому ня дам. Жалею абцапываць». Я пашла ў Скрасенне: «Дай, я табе чэраз два часа прынясу». — «Дак ці ты пачанеш чэраз два часы». — «Тваё ні дзела». Я прышла, расклала, нарысавала, бумагу тую ў карман, рушнік панясла. Прыходжу: «На твой рушнік». — «А што ты будзіш дзелаць цяперь?» Я выняла бумагу: «Во, палядзіка, тваі якія яблакі». Яна кажа: «Я б нікагда так ні здзелала». Яна ўжэ ткала іх многа, гаворе, «я б не-не. Што-што, ета б ні здзелала» (Халюкова Валянціна Аляксандраўна).

***

Ціперя! Я дзіван засцілаю… Ціперь адзежа! Калготкі якія здяеш, а яны… Усё не льляноя. На гадасці ціперь. Я дзіванчык засцілаю, а ён рыпая-рыпая ўсё. Ну што эта! Хімія, да ўсё! Ці якую кохту, прымерам так, надзіёш, а яно трышчыць… Я замуж пашла, дак дзеду сарочку і штаны шыла. Я з дзедам пражыла пійсят сем гадоў. Тады ж і зямлі не было. Далі нам дваццаць пяць сотак. А нада была і бульбачкі пасеяць, і лёну пасеяць, і канапеляк пасіеш, штоб прясць да ткаць, шыць і насіць. Дак мой пакойнік і пражыў, праўда, восемсят адзін год. Прялі, ткалі. Лён. У бані садзілі, баню топім, штоб жа высах, а тады мном. Лён еты мялі, тряпалі, ткалі, ішчэ выбеліваць нада тое палатно, штоб жа было белае. І тады ўжо шылі. Сабе я шыла рубахі і мужыку. Мужыку ўсё было льляноя. А ціпер усё капрон. І хочым. Маладыя валяцца, паміраюць (Каротчанка Ганна Васільеўна, 1931 г. н., Гібкі).

«У пятніцу нельзя прясць…»

Перад празнікам засцілалі кросны. І нанач засцілалі. Ужэ, як вылазя хазяйка спаць лажыцца, кросны засцеля. <Чым засцілае?> Тым жа палатном. Там — ніткі, а тут — тчэш, і на навой наматываіцца палатно. А калі вылазіш лажыцца спаць, выцягніш, раскоціш яго і засцеліш. А еслі німа шчэ палатна, яшчэ не наткаў — ці ўцірку якую засцеляць, ці скацерку хто накіня. <А для чаго?> А хто ж яго зная? (Крацянок Ніна Міхайлаўна, 1924 г. н., Свабода).

***

Ад панядзелка да пятніцы прядуць. Да пятніцы прядуць, напроціў пятніцы ўжо садзяцца шыюць. І ў пятніцу. А прасчытывалі так: Пятніца. На верацёнах закалолі яе. Вот патаму не прялі. <Каго закалолі?> Пятніца. <Яна — хто такая?> Яна сушчаствуе. Яна ж ікона есць. Пятніца, дажэ свяча Пятніца. І, вот, яе мучалі і на верацяно закалолі яе. І патаму не прялі напроціў пятніцы і ў пятніцу. Прялі воўну старыя. Будта ўжэ не кайстра — воўна. Воўну прялі каторыя, гаварылі, з воўны німа кайстры, там з пасканей кайстра ідець (Чваркова Ефрасіння Паўлаўна, 1916 г.н., Ляда).

***

У пятніцу нельзя прясць… Воўну можна… З воўны німа кайстры, з пасканей кайстра ідзець. Воўну можна… Авечка божжая… Патаму воўну нe прялі ў пятніцу. Ікона есць… Пятніца… Яна з веряцёнамі… Верацяно каля яе… Калісь у нас у цэркві была бальшая ікона. На яе прыстольны празнік быў у Стаўбуне, і ў Коўбаўцы. У Стаўбуне была цэркаў, а ў Коўбаўцы была крыніца. З Стаўбуна насілі… Дзесятая пятніца… Яна не ў чысло ходзя… Яна ходзя ад Вялікадня на дзясятаю нядзелю. З Стаўбуна насілі ік колбаўскай крыніцы. Туды сабіралісь людзі і свяцілі ваду (Чваркова Ефрасіння Паўлаўна).

***

У Каляды дзелаць нельзя. Казала адна баба ў Стаўбуне мне: «У Каляды села шыць. Сшыла ў Каляды, і радзілася дзевачка — лісток на шчочцы. Мне сказалі: «Вазьмі вырэж еты лісток, да ў печ”. А я не пажалела… За весь рушнічок, да ў вагонь. І згарэў, і ўсё сышло» (Карпянок Улляна Мікалаеўна, 1930 г. н., Свабода).

***

А было яшчэ. Яна мне бабкай даводзілась, маей мамкі дзядзькі жонка. Благавешчанне. Вот яна напроціў Благавешчання пряла. А тады ж часоў не было. А тады дапряла да тых мычак поскані. І: «Уранні ўстану, намычу мычак». І ўстала, і печ затапіла, і мычкі тыя мыкаць. І во грябёнкі. І яна адзела пасканіну на грэбень, мыкала мычкі. Дзве змыкала, скруціла, трэццяю надзела і як пацягнула, а грябёнка ў яе як выскачыла з рукі, і на тры часці грябёнка раскалолась. І ёй тада думнулась. Яна кінула ўсё і прыбягае к маей бабе, к маткінай матцы, і кажа: «Сафія, штой-та мне за прычына?» Яна кажа: «Дурная, сёдня ж — Благавешчанне». Яна: «Божа ж мой, а я ж пряла, не знаю дакуль. Эта ж я мычкі мыкаць надзела. Пайду, папалю». Пайшла, тое згрябла, што намыкала ў той вечар, — усё ў печ, спаліла, падабралася, у цэркаў прышла. Поп прышоў. Яна: «Бацюшка, прасціце, што я буду пытаць у вас, жаліцца буду». — «Дак расказывай, пакуль я яшчэ на службу не стаў». — «Бацюшка, я так». Ён кажа: «Ты што» — «Бацюшка, усё папаліла». — «Ну, добра і здзелала, што папаліла. Раз ня знала, Бог усё прасціт. І ты прызналась, што ў празнік наработала» (Чваркова Ефрасіння Паўлаўна).

«Што заспела, штоб то і на ўток!»

Заходзіш у хату, а яна ткёць: «Памагай, Бог!» А яна: «Спасіба!» А снуе, чылавек уваходзе ў хату і гаворе: «Памагай Бог! Што заспела, штоб то і на ўток!» — «Спасіба!» Як яна з дабром прыдзя, дак дабро яно і ёсць. А другая прыйдзя, дак то перамоту накладзе, то недамоту, і ўсё снуе — усё не хватая. А каторая з плахім, дак паснуе ўсе клубкі — усё не хватая (Саломенная Улляна Мікалаеўна).

***

Чылавеку во ад вачэй стала, і палучыўся нарыў. Тады кросны ткалі. Дак вот хто прыдзя, ткуць рушнік: «Ой я яй! Рушнік тчэ, як ізлівая!» У каждага свая работа. Ё чылавек, што тчэ, а ён набелкамі чуць-чуць прыводзя, а другі, як ліст, збівая харашэнька. Чылавек такі плахі пабудзя ў хаці: «Ай я яй! Сядзіць за краснамі, як ізлівая рушнік!» Чылавеку нідтуль-нідсюль падкідаіцца, і нарывая палец ў яго. Ці што. Ета ад прыгавору (Герасіменка Ганна Іванаўна, 1931 г. н., Неглюбка).

«Еслі ў каго рушніка німа — значыць, нявеста плахая…»

Раньшы мы замуж хадзілі: еслі ў каго рушніка німа — значыць, нявеста плахая. Не нагатовіла. Вот абізацільна пара рушнікоў даўжна быць. Ікону ўжо ўматываць нада ў рушнік. Ета ўжо вянчаюцца, дак пад ногі сцелюць (Барсукова Еўдакія Сцяпанаўна, 1930 г.н., Неглюбка).

***

Калі малодку прывязуць, свашкі прыяджаюць і прывозяць, старыя, іхнія, што там вісяць, а якія не знімаюць, так паверх вешаюць. Ікону прывязуць малодкіну. Стаіць на куце ікона, ету ікону знімаюць і ставяць на стол, а малодкіну — на кут. А ў другіх ставяць збоку на куце. Рушнік менялі толькі на Куце. Эта цяпер на партрэты, і на вокны…. А тады ж не было… Голыя былі сцены. І партрэцік у каго быў… І зеркала былі голыя…. Толькі на адзін кут. <На дзежку> Які ў каго быў… Рушніка німа, так палатна атрэжэ метра два. <На крюк> Эта ўціральнік зваўся. Маладая прыходзе, яна павесе. Дзе які ўціральнік вісіць, яна свой павесе (Чваркова Ефрасіння Паўлаўна).

***

Я дачку аддала, дак я паклала і рушнік, і пасцілку, і кавёр, і рушнічкі — эта прыданнае. Куды іе павязлі, там ужэ ёй раскідалі па сценах. Як іё сёння прывязлі, сёння і раскідаюць. <Хто «раскідаіць?»> Із іхняга роду, із маладога. На партрэты, на іконы. <Старыя знімаюць?> Не. Вісяць свякрухіны, і тады на свякрухіны накідаюць. А назаўтряга ўстаюць, знімаюць свякрухіны, а вешаюць малодкіны. Сама вешаіць. На дзежку быў платок. Тканы, красны платок — эта на дзежку, на века ложаць, деляць каравай, дак ужэ кладуць (Саломенная Улляна Мікалаеўна).

***

Як свадзьба, гатуя матка рушнікі, пасцель гатуя і прывозяць туда… І січас жа ўжо, прымерна, ці нявестка, ці сястра яго прыбягаюць упярёд, прыносяць тыя рушнікі і вешаюць на сцены… Так паўскідаюць, паўскідаюць… І ўжо людзі прыходзяць і глядзяць: «Ой, багатая якая малодка! Рушнікоў многа, рушнікі красівыя… Пасцель якая красівая!» <Вешалі паверх старых?> Ета ўжэ на назаўтряга… Устае малодка, радзіцелі ўстаюць, малодка падымаіцца, прыходзя ў хату… У клеці яны спалі. І січас яна, свякруха даўжна стаяць кала печы, і яна яе цалуя, кланяіцца ёй і цалуя свякруху… Пацалавала, і тады яна пачыная вешаць рушнікі. Ужо яна вешая, і малады… Што ня так, гвоздзь дзе нада ўбіць. Павесяць рушнікі, і тады ішчэ гуляюць. Ета на другі дзень… Адразу пашыбаюць абы-як… Прымерна, у мяне, на сірвант бы шыбнулі, на шкаф… І на рушнікі наверх бы пашыбалі… Абы відны былі… (Прыходзька Вера Васільеўна).

***

<Песня якая была, калі вешалі ручнікі?>

Маладая Ганначка любіла спаць,

Многа рушнікоў не хацела натыкаць,

А мы свахі не скупыя, ішчэ свае дабавілі,

<Віселі да етых пор маткі маладога ручнікі>

І сваю хатачку ўкрасілі,

Штоб была наша хатачка красная рушнікамі,

А ў маладых штоб жызня была красная такая,

Як етыя рушнікі

(Герасіменка Ганна Іванаўна).

***

Шчэ калісь я малая была, і я пашла на свадзьбу. Мой дваюродны жаніўся, дак маме маёй падарылі рукавы. А ты — прышывай (Басалыка Таццяна Ягораўна, 1937 г. н., Расуха).

***

Свёкру — рубашку, а свякрусе — і рубашку, і яшчэ зваўся «чэхлік». Як свадзьба. Залоўкам давалі рукавы, счыталася. Так заведзено з даўнега ўрэмя. Свякрусе — і сцэльніцу, і чэхлік. А што залоўкі, счытаюцца, давалі рукавы. Харашо, усё краснае, а як тут во «калодка». Счытаецца, той во — з «калодкай», а той нада аддаць усі красныя. Залоўкам счыталася, за каго ты ідзеш, так тога сёстрам. А шчэ такім пабачным рукавы давалі і кусок палатна (Крацянок Ефрасіння Кірылаўна, 1924 г. н., Неглюбка).

«Усім перявязываюць рушнікамі рукі…»

Эта адзінакавыя рушнікі. Пакойніку толькі засцілаяць зеркала. Эта адзінакава прыбіраіш хату, што к пакойніку, што к крэсьбінам (Саломенная Улляна Мікалаеўна).

***

Эта проста ляновае. На смерць рэжуць і кладуць у гроб — пераходзіць гарашчую купіну. Як душа будзе пераходзіць морэ. Палатно сцеляць пад бок пакойніку. Гавораць, эта неапалімую купіну пераходзяць па тым палатну (Крацянок Ефрасіння Кірылаўна).

***

Дзеўка памірала, дак касу ўжо плялі, кальцо надзявалі дзеўцы, і няслі яе ўжо штоб абізацільна дзеўкі няслі на рушніках, не вязлі на кані, ні на чом, няслі. І халасцякоў так насілі, і дзевак. <Халасцякоў хто нёс?> Хлопцы няслі.

<Куды потым тыя ручнікі?> Дамоў прыносілі назад. Ішчэ на рушніках на тых і спускалі гроб у ямку. <Завязкі, што рукі былі завязаны.> Завязываюць на рукі палаценцы. Січас палаценцы, а хто платкі насавыя. А тады палаценца, што самы ткалі на краснах (Прыходзька Паліна Андрэеўна, 1928 г. н., Неглюбка).

***

Як дзеўка памрэ, сабіраюць яе таварышак, яны самі прыходзяць і нясуць на рушніках… Тры рушнікі… Па еты бок тры дзеўкі, і па еты… Ушасцёх нясуць… Тады этым дзеўкам за ету дзеўку давалі строжкі (ленты)… <Што ад той засталіся ці пакупалі?> Калі ў нас памрэ дзеўка… Спецыяльна пакупалі… (Чваркова Ефрасіння Паўлаўна).

***

Хто ямку капае, хто гроб дзелае, хто хрэст — усім перявязываюць рушнікамі рукі. <Ручніком ілі ўціркай?> Уціркай! Уціральнікам… Мужчынам. <Што потым з імі рабілі?> Другія прыхаметы будта дзелалі. У каго рука баліт, дак ужо возьме тое і кажа: «Як у мертвяка не баліць, так штоб у мяне рука (ці нага) не балела». І ўціркай перявязыет (Чваркова Ефрасіння Паўлаўна).

***

Калі на кладаўё прынясуць нябожчыка… Поп пахароннае чытае, тады крышку закрываяць, забіваяць… Сцеляць па этай крышцы, сколькі крышка займае палатна паверху крышкі і яе содзяць у ямку з етым палатном… Тады ета палатно бяруць із крышкі… І ета ўжэ папу (Чваркова Ефрасіння Паўлаўна).

***

Паказала рушнік, які разам з адзёжай «на смерць».

Эта, як я памру, паставяць ікону на хрэст, да і на ікону рушнічок. <Для чаго?> Эта спрадвеку, штоб ня голы хрэст, штоб красівы быў хрэст (Чваркова Ефрасіння Паўлаўна).

***

Мама гаварыла: «Дзетачкі, хоць і рушніка не павесіце, а кажды раз на Радуніцу намётачкі кусок павесьце на хрэст, штоб уцірацца». <Мама — свякруха, Чваркова Ефрасіння Паўлаўна> (Чваркова Валянціна Іванаўна, 1936 г. н., Ляда).

«Эта называліся абудзённыя рушнікі…»

За адзін дзень — эта называліся абудзённыя рушнікі. Так калісь ткалі ў старыну. Сейчас этых рушнікоў не ататчэш. А калісь ткалі ў старыну. Ткалі як? Вот беряжкі ё белінькія, а патом тчэцца пасяродку калодачка. Аб адзін дзень ататчэш. <Для чаго ткалі такія ручнікі?> Эта аброчныя. Абрякаліся на дзяцей, насілі ў цэркву. Прымерна, хварэе дзіцёнак аттыкае рушнік яна, атносе ў цэркву, абрякае. Ён там вісіць усягда. Яна абрякнулася, штоб ей Бог памог (Чваркова Анастасія Андрэеўна, 1931 г. н., Неглюбка).

***

<Такога не было, каб ручнікі насілі на калодзежы, на крыжы?> Пачаму не было… І сечас жэ. Калісь жа каля стаіць крэст з іконкай… Хто абракае на што… К кажнаму празніку вешае… <На што абракаліся?> Вот чалавеку ці няшчасце якое дужэ случыцца, ці дзіцёнак забалее, ці калека які родзіцца, ці з мужыком што не ўпарадку, ці скаціна не вядзецца ў дварэ якая, дак чалавек абрякае: «Госпадзі, памажы мне! Я ўжэ на эта дар Табе здзелаю». Рушнік павеся (Грынькова Вера Міхайлаўна, 1932 г. н., Свабода).

***

Калісь у каго дзеці не раслі, родзіцца, нядзель, дзве пажыве памірае — давалі аброк людзі. Яго ататкуць, колькі паспеюць за дзень… На ікону вешаюць: хто — на «Божжаю Мацерь», хто — на «Міколу», хто — на «Панціліймана». У цэркавь — і на ікону вешалі. Уранні сядзь, і пакуль сонца не зайдзе (Чорная Ганна Уладзіміраўна, 1932 г. н., п. Рэпішча)

Па матэрыялах экспедыцый Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава падрыхтаваў Генадзь ЛАПАЦІН.

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.