Веткаўскія выратавальнікі рыхтуюць школьнікаў да летніх канікул
Да заканчэння навучальнага года застаецца ўсё менш часу. Праз некалькі тыдняў пачнецца лета, а разам з ім доўгачаканыя канікулы. Нехта правядзе іх у школьным лагеры ці санаторыі, іншыя ж будуць бавіць час самастойна, без нагляду дарослых. Таму ратавальнікі ўжо сёння вядуць актыўную прафілактычную работу сярод школьнікаў.
Адзін з апошніх урокаў па вывучэнню правіл бяспекі прайшоў у сярэдняй школе №1 г. Веткі імя А.А. Грамыка. Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Веткаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дар’я Цалка растлумачыла трэцякласнікам, як трэба паводзіць сябе, калі здарылася бяда. Пад час гульні яны разам узгадалі, якія прадметы ў доме ўтойваюць небяспеку і могуць прывесці да пажару, а што, наадварот, зможа апавясціць аб трагедыі і дапаможа выратаваць чалавечае жыццё. Дарэчы, што такое пажарны апавяшчальнік і навошта ён патрэбны, деці добра ведаюць. Да таго ж, амаль ва ўсіх яны ўсталяваны дома, адрапартавалі інспектару школьнікі.
Вядома, што ўлюбёным месцам адпачынку дзятвы летам з’яўляецца рэчка. Таму тэму, як сябе паводзіць каля вады, на ўроку таксама не сталі абмінаць. Галоўным лектарам высупіў Аляксандр Ксянзоў, что з’яўляецца страшынёй раённага грамадства выратавання на водах.
Скончыўся занятак на пазітыўнай хвалі — навучэнцам паказалі адзін з эпізодаў мультфільма “Чароўная кніга” і ўручылі карысныя буклеты ад МНС.