Торжественная церемония вручения паспортов юным ветковчанам

Здаецца, зусім нядаўна мы ўсе хадзілі галасаваць на рэферэндум. І вось ужо ўбачыла свет новая самая галоўная Кніга нашай краіны — Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. І сімвалічна, што жыць у нашай дзяржаве па-новаму мы пачалі з 15 сакавіка — Дня Канстытуцыі.

Адноўленая Канстытуцыя датычыцца абсалютна кожнага з нас. Дарэчы, за яе прагаласавала 82,86 працэнта тых, хто прыйшоў на галасаванне. І хіба такая вялікая лічба не пераканаўча дэманструе волю беларусаў і беларусачак? Хіба гэта не доказ таго, якой заўтрашнюю Беларусь мы хочам бачыць?! А таму новая Канстытуцыя — гэта па праву кансэнсусны дакумент, які відавочна адлюстроўвае светапогляд большасці суайчыннікаў.

Новая рэдакцыя Канстытуцыі ўступіла ў сілу. Прычым частка яе палажэнняў пачала дзейнічаць адразу, але для асноўных патрабуецца прыняцце і змена шэрагу законаў. Так, у рамках рэалізацыі палажэнняў новай Канстытуцыі будзе падрыхтавана больш за 60 законапраектаў. Многае ўжо здзейснена: гэта і законапраекты аб Усебеларускім народным сходзе, і аб Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь, і палажэнні, што тычацца статусу дэпутатаў парламента і мясцовых Саветаў, мясцовага самакіравання. У законе аб Усебеларускім народным сходзе вызначана, як ён будзе фарміравацца, парадак унясення і разгляду сходам пытанняў. Праекты, канешне ж, вынесуць таксама на абмеркаванне.

Абноўленая Канстытуцыя — гэта квінтэсэнцыя нашай дзяржаўнай ідэалогіі. У гэтым дакуменце ўлічана амаль усё, самае галоўнае і стрыжнявое: традыцыйныя сямейныя каштоўнасці і духоўна-маральныя дасягненні, сацыяльны характар дзяржавы, якая прадвызначае нашу адукацыю, медыцыну, гістарычная памяць, дзяржаўны антынацызм, накіраваны на далейшую абарону каштоўнасцей перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Бо проста галава кругам ідзе ад таго, якая безліч фальсіфікацый пра нашу гісторыю зараз распладзілася!..

Не памылюся, калі скажу, што новая Канстытуцыя — гэта важныя крокі эвалюцыйнага развіцця нашай дзяржаўнасці, яе новая эпоха. Гэта далейшае ўдасканаленне нацыянальнага заканадаўства, выразнае імкннне да таго, каб юрыдычныя нормы ў нашай краіне складалі адзіную, лагічную і гарманічную сістэму.

Мяне радуе, што пашыраны паўнамоцтвы парламента, што Усебеларускі народны сход ужо традыцыйна стаў органам народаўладдзя з аператыўнай зваротнай сувяззю паміж уладай і рэгіёнамі, працоўнымі калектывамі і рознымі сацыяльнымі групамі. Мы ўсе разам і далей будзем праводзіць дыялогавыя пляцоўкі, змяняць шэраг заканадаўчых актаў у адпаведнасці з прапановамі жыхароў краіны. Рыхтуюцца змены ў закон аб мясцовым самакіраванні, асабліва ў частцы рэалізацыі падтрымкі грамадзянскіх ініцыятыў. Галоўнае, каб гэтыя добрыя ініцыятывы хутчэй увасабляліся ў жыццё. А Канстытуцыя будзе садзейнічаць захаванню стабільнасці ў нашай краіне, яе развіццю і руху наперад.

Бясспрэчна, што беларусы самі выбралі свой шлях, свой лёс. А наш шлях — гэта шлях бяспекі, міру і суверэнітэту. Нельга забываць, што фундаментальным прынцыпам Канстытуцыі з’яўлецца адзінства беларускага народа і народазахаванне. Галоўная наша мэта — зберагчы сінявокую Бацькаўшчыну, любімую Беларусь. Толькі неразумны, нізкапробны чалавек будзе галасаваць супраць развіцця сваёй краіны, супраць сваёй жа будучыні, супраць будучыні сваіх дзяцей і ўнукаў!

Нашы людзі пачалі больш уважліва слухаць і чуць адзін аднаго, пачаўся адкрыты выразны дыялог паміж грамадствам і дзяржавай. Лічу, што разам — і толькі РАЗАМ! — мы змаглі даць цывілізаваны адказ усім тым, хто імкнуўся дэстабілізаваць абстаноўку ў Беларусі. А цынікам, ныцікам, песімістам і квасным патрыётам магу параіць — прачытайце, калі ласка, поўны тэкст новай Канстытуцыі: глядзіш, і напоўніцеся хоць трошкі нацыянальнай самасвядомасцю, і пазбавіцеся палітычнай блізарукасці!

Канстанцін КАРНЯЛЮК.

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.