Квітней, Беларусь!

У гісторыю суверэннай Беларусі ўпісана новая старонка — 27 лютага 2022 года адбыўся рэспубліканскі рэферэндум, на якім абсалютная большасць грамадзян падтрымала прапанаваныя канстытуцыйныя папраўкі. І вось у аўторак, 15 сакавіка, абноўленая Канстытуцыя Беларусі ўступіць у сілу. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на ўрачыстай цырымоніі падпісання Рашэння рэспубліканскага рэферэндуму.

«Мы стварылі і прынялі ўнікальны прававы дакумент. У ім спалучаюцца традыцыі і інавацыі, народаўладдзе, адзінства кіравання. Без беспадстаўнай сціпласці яго можна назваць Канстытуцыяй будучыні», — заявіў беларускі лідар.

І вельмі сімвалічна, што абноўлены Асноўны Закон уступіць у сілу 15 сакавіка — у Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У дзень, калі ўсе мы разам адчуваем вялікі гонар за свой народ і жадаем квітнець сваёй радзіме.

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.