У памяць аб вялікім дыпламаце

— Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне — адзін з актуальных кірункаў падрыхтоўкі падрастаючага пакалення да будучага жыцця ў грамадстве, — падкрэсліла Вольга Гаспадура, намеснік дырэктара сярэдняй школы №1 г. Веткі. Яна ўпэўнена, што ад ступені ўсведамлення ўсімі грамадзянамі патрыятычнай ідэі залежыць сацыяльны мір, згуртаванасць грамадства і стабільнасць дзяржавы.

— Пры арганізацыі выхаваўчай работы ў сярэдняй школе №1 г. Веткі імя А.А. Грамыкі асаблівая ўвага ўдзяляецца розным аспектам грамадзянска-патрыятычнага выхавання праз інфармацыйна-асветніцкую, калектыўна-творчую і сацыяльна карысную дзейнасць. Патрыятызм фарміруецца падчас работы з гістарычнымі матэрыяламі, якія раскрываюць традыцыі народа, гераічную барацьбу, подзвігі і талент лепшых яго сыноў. Важнае месца тут займае і работа школьнага музея. Гэта не толькі музейныя экспазіцыі і выставы, але і многія формы дзейнасці школьнікаў, — расказала Вольга Гаспадура. — У сярэдняй школе №1 музей баявой і працоўнай славы быў адкрыты ў верасні 1973 года — у дзень, калі адзначалася 30-годдзе вызвалення Веткі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Тады сімвалічную стужку перарэзаў ветэран Вялікай Айчыннай вайны, веткаўчанін і ўдзельнік баёў за вызваленне роднага горада ў верасні 1943 года Дзмітрый Пятровіч Удовін. 15 ліпеня 2019 года музею быў прысвоены статус «народны». Тут сабраны багаты матэрыял па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Веткаўскага раёна. Вялікая работа вядзецца па ўвекавечанні імён ахвяр і ўдзельнікаў вайны. Дарэчы, не так даўно з экспазіцыяй музея азнаёміўся і зрабіў запіс у кнізе ганаровых гасцей міністр адукацыі краіны Ігар Карпенка.

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.