Главная страница » Пара вясну гукаць!

Пара вясну гукаць!

Зіма ў гэтым годзе шчодра адарыла нас маразамі і снегам. Прыйшоў час яе адпусціць і даць дарогу вясне з зялёным убраннем дрэў і дурманлівым водарам кветак. Маслёнка, мясапуст, аб’ядуха, бліншчына… Спіс можна продоўжыць. Усё гэта адна падзея — большасці яна вядомая як Масленіца. Ужо заўтра на цэнтральнай плошчы горада Веткі будзе зладжаны масленічны кірмаш з вясёлымі гуляннямі і багатымі пачастункамі. Продкі лічылі: як Масленіцу сустрэнеш, так і вясну правядзеш. Таму не сумуйце дома, а прыходзьце да Дома культуры талакой: паспяваць і патанчыць, паесці ўволю блінцоў, залезці на высачэнны слуп і спаліць пудзіла зімы. І не забудзьцеся наведаць сваіх родных, сяброў і знаёмых і папрасіць прабачэння, калі пакрыўдзілі іх словам ці ўчынкам.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *