Главная страница » Вартавыя агню

Вартавыя агню

Чаму нашы дзеці вельмі любяць лета? У першую чаргу таму, што гэта доўгачаканыя вакацыі: можна адпачываць, не вучыць урокі, не ўставаць рана ў школу, вельмі шмат вольнага часу.

Як вядома, у летні перыяд дзеці часцей застаюцца без нагляду. Цікаўнасць і няведанне правілаў бяспекі часта прыводзяць да розных надзвычайных здарэнняў, у тым ліку і па прычыне дзіцячага свавольства. З мэтай мінімізацыі падобных выпадкаў работнікі Веткаўскага раённага падраздзялення МНС у межах рэспубліканскай акцыі «Канікулы без дыму і агню» адправіліся з навучальнай і забаўляльнай праграмай у прышкольны лагер цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Веткі.

Ратавальнікі падрыхтавалі для дзяцей займальную квэст-гульню «Вартавыя агню». Хлопцам трэба было прайсці выпрабаванні на васьмі этапах, пасля якіх, яны змаглі паўтарыць асноўныя правілы бяспекі жыццядзейнасці. Камандзе з дзевяці чалавек, каб сабраць карту і знайсці «скрынку ведаў пра бяспеку», давялося сутыкнуцца з рознымі заданнямі — вырашыць рэбусы, прайсці лабірынты, успомніць гісторыю, разгадаць галаваломкі, а самае галоўнае — успомніць аб правілах бяспекі жыццядзейнасці. Дзякуючы зладжанай каманднай працы, дзецям удалося сабраць карту і ўспомніць усе веды аб бяспецы, неабходныя для правядзення здаровых і вясёлых канікулаў дома.

Ганна КОДАЛАВА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *