Главная страница » Гандаль з прафілактыкай!

Гандаль з прафілактыкай!

Наглядна-выяўленчая прадукцыя супрацьпажарнай накіраванасці служыць дзейснай мерай прафілактыкі бяспечных паводзін людзей. Давесці прафілактычную інфармацыю да насельніцтва задача, якую вырашаюць падраздзяленні МНС. У Веткаўскім раёне ратавальнікі падключылі да распаўсюджвання буклетаў супрацьпажарнай тэматыкі работнікаў гандлю, якія выязджаюць у аддаленыя і малалікія населеныя пункты раёна. Аўталаўка ў такіх вёсках адзіны спосаб набыць тавары, не выязджаючы ў раённы цэнтр, і амаль усе жыхары карыстаюцца гэтай магчымасцю. Цяпер прадавец разам з набытым таварам уручае пакупніку буклеты з карыснымі парадамі і патрабаваннямі правілаў пажарнай бяспекі ад МНС.

gomel.mchs

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *