«Нікалай Чудатворэц сатварыў чуда. Ён средзі нас…»

Святога Міколу ў нашых вёсках, як і паўсюль, называюць «Чудатворцам», «Вялікім Чудатворцам». Але разам з тым знаходзяць для яго і свае адметныя вызначэнні, такія як «самы цёплы святы», «вялікі святы», «бальшой святой», «самы святы», «самы даступны святы», «Мікола-Спасіцель». Пад час маёй працы ў Веткаўскім музеі стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава мной было запісана больш за дзвесце мясцовых аповедаў пра гэтага святога. Яны самыя разнастайныя па жанры і складаюцца з афарыстычных сентэнцый: пераказванні жыццёвых цудаў; назіранні, якія дапамагаюць у сельскагаспадарчых працах; аповяды пра цуды, або якія здарыліся з маімі суразмоўцамі, або вядомыя ім па аповедах іншых людзей.

Як сведчаць аповяды маіх суразмоўцаў, святы Мікалай займае трэцяе месца — адразу пасля Ісуса Хрыста і Божай Маці: «Нікалай Угоднік — ён трэцці па святых». [А хто першы?] «Першы — Мацер Божжая, патом Ісус Хрыстос, патом Нікалай Угоднік».

Святы Мікола выступае і як пасрэднік паміж Богам і людзьмі

«Свяціцеля Отчэ Мікола ў міне два: асенні і вясенні. Мікола — чудатворэц. Ён чудзеса творыць очэнь бальшыя. Іго толькі прасі. Іх два Міколы. У міне асенні, патаму шта на ім шапкі німа. А веснавы Мікола — ён у шапкі. Без шапкі — эта асенні. Када напалі на горад, дзе ён быў… Укралі… І січас мошчы яго ў Італіі. Дак ёе ва ўсём сваём абрадзе быў. Можа, са ўрэменем калі забяруць. Но пакамест у Італіі мошчы свяціцеля Нікалая».

Да яго звяртаюцца пры фізічных хваробах і душэўных пакутах, перад пачаткам любой працы і перад дарогай

«Нікола самы даступны святы. Патаму шта Нікола — Чудатворац. Он чудзеса тварыт, спасает людзей, ахраняіт ад бед. У Сталбуне ў многіх дамах, не ва многіх, ва ўсех дамах пачці есць іконы Нікалая Чудатворца».

***

«Вот забалела я, первым дзелам чытаю акафіст Нікалаю Чудатворцу. Прашу помашчы: «Памагі. Выведзі міне с этага састаянія. Ты жэ Нікалай — Чудатворэц. Ты жэ ўсё можыш. Ты ўсем памагаіш, ты усіх слышыш нас. Памагі і мне». Вот так прашу Нікалая ва ўсех…»

***

«Яму ні нада многасловіць, к яму толькі кратка абрацісь, то, шта цібе нада. Я знаю ў Гомелі адну жэншчыну, ана яму кратка малілась, і он адкрыў глаза, ана празрэла».

***

«Ён памагая ўсягда. Кальцо ў міня. Згубіла кальцо. Ні стала кальца. А душа што-та чуствавала, і ўсе ўрэмя я ўжэ прасіла Міколу. Год прайшоў, бульбу сеяць, так я пярчаткі Людзі <дочке> кінула і сабе кінула. Я іх пасцірала, но не выварачывала. Стала надзяваць — і ў пярчатцы кальцо. І ён мне ўсягда памагая. Ва ўсем усягда Мікола памагая. Што ні прашу. Я ўсягда іго прашу».

Пра святога Міколу распавядаюць як пра прапаведніка

«Летам, можэт быць, год таму назад, уродзе, мне  сніцца сон: я ў лісу. А патом я верушчай адной расказала, ана гаварыт: «Эта — эта Нікола Чудатворэц». Я ў лес, уродзе, захажу, зацыпілась за дзерава, і што-та мне не нравіцца ўсё, што ў лісу. І ўдруг я віжу — малінькі мужчына. Я думаю: «Эта — лесавік». А он падходзіт і гаварыт, ну, дзерава павалена, а он на ураўні этага дзерава — маленькі, і гаварыт: «Кайся! Хадзі, кайся!» Разоў нескалькі мне паўтараў ва сне. І он мне сніўся, малінькі мужчына. І он мне ўсё гаварыт: «Кайся! Кайся! І прычашчайся!» Я верушчай расказала, ана мне скзаала, што: «Нада хадзіць у цэркаў і прычашчацца».

***

«На берагу лес спускалі, а сястра выскачыла. Папка яе ўзяў і ў хату завёў. Дзерава ўжэ коцяць. І ён прышоў, коціць. Дзерава скацілі, і дзіцёнак там, пад гарой. І як кацілась эта браўно і па вісочку ўдарыла. Эта ж дзіцёнак, тры года. Прыходзяць у хату, дзіцёнка палажылі, памылі, плачуць. Уходзіць у хату старычок: «Ну, што такое? Што вам за гора?» Ані расказалі: «Так і так… Дзіцёнка ўбілі». Ён толькі тры прадмета сказаў: «Знайце! У празнік куру дажэ і тую ня рэжце — убіўства ў сям’е. Сціраніе — патопленнік. Вешаць — нікагда не вешайце ў гадавы празнік — эта вешальнік». Завярнуўся і пайшоў. Ён закрываець дзверы, а мамка адкрываець. Яна хацела паглядзець: «Куды ж ты пайшоў?» Яна за ім, за хату, а яго нет».

***

«Мікола ад усіх, ад утапаюшчых… І зберагая дзетак верушчых людзей. Дзіцёначык упаў у Гомелі з трэццяга этажа. Прынісла ім баба ікону — Ніколу, а яны ні прынялі, у чэмадане ліжала іконка. Вот яны на работу пашлі, а баба з малым, малому тры гады. Малой упаў з трэццяга этажа ў вакно. Баба крычыць: «Ратуйця! Малы ўбіўся!» Прыбеглі к малому, малы кажа: «Бабушка, — падняўся, — міня той дзідочак падняў на рукі, што ў нас у чымадані». Эта было наяву. У Гомелі жэншчына расказала на базары».

Дапамагае святы Мікола і пры стыхійных навалах, і спрыяе таму, каб быў добры ўраджай

«Када начыналася граза, хадзілі малілісь с іконай Нікалая Угодніка вакруг дома, штоб пажараў не была».

***

«Ета мая мама расказывала мне. А мамі ішчо расказывала бабушка іё. Ета была многа-многа лет таму назад. Када-та ў дзірэўні былі пажары, гарэлі хаты пастаянна, і не маглі астанавіць етат пажар, бралі ікону Нікалая Чудатворца і тры раза дзелалі абхажденіе вакруг дзірэўні, і пажары прэкрацілісь. Абракнулісь. Здзелалі аброк».

«Прышоў Мікола — сей, ні спрашывай нікога».

***

Асаблівае месца ў аповедах пра цуды святога Міколы займаюць успаміны пра вайну

 «Мы з дзецьмі былі ў эвакуацыі. Сідзім у хаце: жэншчыны, дзеці хазяйка. Дзверы адкрываюцца і старычок заходзіць: адзет па-салдацку, бародка радком. «Ой! — гаворыць, — што за людзі! Усю дзярэўню прайшоў — ніхто хлеба не даў…» Хазяйка гаворыць: «Захадзіця, дзедушка. Я вам хлеба дам і ў торбачку дам». Ён, як зайшоў, так на кут, дзе іконы. І так начаў крысціцца і чытаць па-славянску. Кагда ўхадзіў, сказаў: «Крысціцеся Богу, скора вайна кончыцца». Тры разы сказаў. І пайшоў. Прашло тры нядзелі, і вайна конылася».

***

«Дзядзька расказываў, што ён быў у пляну, і ўжэ як уцяклі яны із плену, і што-та лежыць… Саўсім ужэ галодныя і халодныя… І, кажа, стары дзядок яму прыдаўся… Есць вельмі хацелі… Дак ён гавора: «Пройдзіце німнога, і будзя вам яда». Яны прайшлі… І кучычка шалупаяк з бульбы… Хто-та пачысціў… Яны нашлі… Гавора: «Пройдзіце ішчэ, паднімайціся, пройдзіце ішчэ, і будзя вам яда». Дзядзька майго мужа расказываў».

Цуды Міколы адбываюцца як ува сне, так і наяву

 «У міне была два сына. Первы хлопец — Коля мой забалеў, значыць, у бальніцы. А з Веткі, ана стаяла возлі свечак, а раньшы там быў бацюшку прыслужываў Коля такі, ён іпамёр. І яна мне, яна ж не знала, як міне і завуць, а мой Коля ў бальніцы ляжыць, яна гаворе: «Баба Валя, сніўся мне Коля той, каторы памёр. Забірае міне, Надзю тую, і павёў куда-та вадзіць, а патом прывёў і на месца паставіў, і гавора: «Станавіця Ніколу чудатворцу свечкі». Вот так ён прысіўся той жэншчыне. І мой Коля памёр. На Міколу і памёр. Ужэ тры гады, як памёр. Ціпер я ўсігда станаўлю іму свечкі. Дзела ў том, што не то шта не памог. Знаеця, якая помашч? Дзела ў том, што ён памёр на Міколу, і дзела ў том, што на празнік, і дзела ў том, што, можэт, Нікалай за ніго памаліўся, і Гасподзь іво вазьмёт к сібе. Вот, паэтаму можыт прысніцца. Гасподзь іво прыбраў і ўзяў к сібе. Паэтаму он прыдсказаў такоя».

***

«Была я дзяўчонкай. Калхоз… Зарабатак як?.. Што там давалі… А ўжо я паднялася… Ужо сем класаў кончыла… На рост здаровая, а гадоў німа… І думаю: «Пайду ў Свяцілавічы ў маслазавод, параблю сізон — тры месяцы». Матка ні хаціла… Ну, я пашла… Там жа нада бітоны цягаць… Я пацягала, рукі мае забалелі, асобенна правая рука забалела. Я ў бальніцу… Яны, можа, і згадзілі б… Сказалі, што ў руцэ біркулёз касці… Ілі атрэзалі… Якогасць лікарства ні было… Перад суботай сніцца мне… Іду я па шляху і плачу… Ідзець старычок нівосокага росту, сівінькі, з цапочкам і мяне за плячо і гавора: «А чаго ты плачыш?» Я гавару: «Ой, дзедачка, чаго ж мне ні плакаць? Рука во баліць… Біркулёз… Атрэжуць.» Ён мяне па плячу пахлопаў, гавора: «Ні слухай нікога». А ў нас там была баба Дунька, яна ўмела шаптаць. «Ідзі. У цібе нічога ніякага німа. У цібе грыжа». І паверце. Я два разы схадзіла к той бабі. Устала ў суботу, утрам матцы сказала. Матка: «Бягі, мая дачка». Я схадзіла, баба ета мне і гавора: «Прыдзі ж вечарам». Я і вечарам схадзіла. «А ў васкрысення, — гавора, — ты знаіш, празнік, ну ні паложана…» І што вы думаіця? Дзе той біркулёз дзеўся… Дваццаць гадоў прадаіла кароў етай рукой. А так бы… Вот точна еты і быў святы Міколка. Вот жы якая-та сіла была. “Ідзі к бабі Дуні. Яна ўсем памагая, і табе памажэ». Я прыходжываю, расказываю: «Баб, так і так…» — «Ну давай, мая дзетка, давай». Шаптала што-та і зубамі кусала і ўсяк. Я вам кажу, раз схадзіла, утары раз — і ўсё, я з рукой стала. Памошнік ён добры. Послі таго вот мне чуствіе, што ета ён быў».

***

«Эта была после вайны. Ішлі із Веткі дзевачкі. І адна гавора: «Еслі б пад’есці, я б ужэ сагласна і ўмерэць». Так хацелі яны есці. І ўдруг з насыпа, як мост, апускаіцца старычок, і ў іво сумачка с сабой, і ён гаворыць: «Дзетачкі, вы хочыце есці? Наце вам хлебушак. Пад’ешця!» І яны не дайшлі да канца, ім нада была пераходзіць праз спалены мост, аглянуліся назад: «Где ж той дзедушка дзеўся?» Павярнулісь: нет нікаго ззадзі. І толька, кагда яны пашлі дамой і мацеры яна расказала, што, я, во хлебушак прынясла табе, які даў дзедушка. «А які дзедушка?» Дак яна гавора: «А вон ён на іконе ў нас — Нікола Чудатворац». І эта было праўда».

Адмысловае месца ў нашых вёсках займаюць мікольскія «Свечы»

 «Мікола — бальшы памошнік ва ўсякім горе. І на вайну ішлі абрякаліся: «Прыйду з вайны, дак вазьму «Міколу-Свячу».

«Ета — наш Свяціцель Отчэ Нікола. Наш прыстольны празнік у дзірэўні. І да вайны ета ікона была, і послі вайны мы прышлі, хат жэ не было, нічога, усё разбурана, спалена было, і ўсё раўно бабкі збіраліся, і пазбіраліся, і ету ікону зноў іздзелалі, іе абнавілі, і яна ў нас, як з бежэнцаў прышлі, і яна так хадзіць па дворах. Як старыя бабкі былі, іх ужэ німа, усе паўміралі, ціпера-ка маладзейшыя такія. Тады, тыя гады, бралі так — год-два пастаіць у міне, другая бабка гаворыць: «Я к сабе вазьму на год ці на два». І так яна хадзіла па дворах — пераносілі іе. З бацюшкам, пеўчыя… Ужэ, хто задумая, таму чылавеку ў двор і нясуць».

***

«Мне так было. «Свіча» ў нас называлася «Мікалай». У саседзей — Свіча», я абрыкаюся, напрымер, еслі… Пашоў ў міне ў армію Сяргей, дак я на Зіну кажу: «Зін, дай мне Свячу». А яна сказала: «Калі ў міня пяць гадоў пабудзя, патом я табе аддам». Я папрасіла ў Зіны, а яна ні дала. Дак ён сам ка мне прышоў. Я Пятроўні кажу, старшая была, што маліліся: «Пятроўна, ты знаіш што? Зіна ні дала мне Свячу, дак я лягла спаць і бачу сон. Прышоў такі дзядок, нібальшы такі дзядок, сівая галава. Ён прышоў ка мне, я думала: «Ета — старэц!» Як ішоў, дак пашоў за фіранку і стаў. Дак я гавару: «А што ты тут дзелаіш?» — на яго. Старэц жа! А ён гавора: «Маладзіца, нічога я ў цібе дзелаць ні буду. Толькі пастаю». Дак Пятроўна прышла, я гавару: «Пятроўна, ты знаіш што? Так і так ва сне бачыла». Дак яна кажа: «Яна ні дала табе ікону, дак ён сам к табе прышоў».

***

«Сістра была ў Гірманіі, дак іна абракнулася і ўзяла к сабе ікону, «што я забяру к сабе эты год». Іна год стаяла: ад Міколы да Міколы. А ўжо другая прыдзя, забірая: «Я абракнусь. Іна, хоць Міколу тыя перанеслі, дак іна ўсё раўно дзелала абед. Пазаве баб, каторыя Богу моляцца, і на эту Міколу дзелала абед, пакуль сістра прышла з Гірманіі».

Падрыхтаваў Генадзь ЛАПАЦІН.

P.S. Запісы былі зроблены на працягу 1989–2019 гадоў у веткаўскіх вёсках Залаты Рог, Старое Сяло, Стаўбун, Хальч, Скачок, Глухаўка, Шарсцін, Глыбаўка, Жалезнікі, Пыхань, Прысно, Чырвоны Кут, Данілавічы, Малыя Нямкі, Павожбар, Пералёўка, Неглюбка, Янова,  а таксама ў вёсках Асаўцы, Калініна, Раманавічы Гомельскага раёна, Лагуны і Цярэнічы Добрушскага раёна. Прыводзяцца паводле Фонда экспедыцыйных матэрыялаў Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава.

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.