Прэзідэнт Беларусі правёў нараду па парламенцкай кампаніі

«Павінны быць сумленныя, справядлівыя выбары» — Лукашэнка сабраў нараду па парламенцкай кампаніі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сабраў нараду па арганізацыі і правядзенні маючых адбыцца выбараў у Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу.

«Сёння нам неабходна абмеркаваць шэраг пытанняў, звязаных з маючымі адбыцца парламенцкімі выбарамі, а таксама разгледзець гатоўнасць мясцовых органаў улады да іх правядзення. Тут утойваць няма чаго: без улады на месцах выбары будзе правесці не тое што цяжка, немагчыма. Мы ніколі не ўтойвалі гэтага і ўтойваць не будзем. Трэба зрабіць усё для таго, каб выбары прайшлі на высокім узроўні. Іх прапануецца правесці ў лістападзе гэтага года. З аптымальнымі датамі мы вызначымся ў бліжэйшы час. Гэта азначае, што асноўныя перадвыбарныя мерапрыемствы, прадугледжаныя заканадаўствам, павінны пачацца ўжо ў жніўні», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Патрабаванні да правядзення выбарчай кампаніі нязменныя. Гэта павінны быць сумленныя, справядлівыя выбары, без надуманых абмежаванняў, каб ні ў каго не было сумненняў у іх легітымнасці», — падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Выбарчы кодэкс напярэдадні выбараў не мяняўся, існуючыя правілы ўсім добра вядомыя. «Трэба зрабіць усё ў строгай адпаведнасці з нашым заканадаўствам. Яшчэ раз хачу падкрэсліць: выбары мы арганізоўваем для сваёй краіны, для Беларусі. Мы, вядома, не хочам трапіць пад крытыку нашых суседзяў і прадстаўнікоў іншых краін, тым не менш помніць трэба галоўнае — выбары гэта беларускія», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

«Чарговы раз падкрэсліваю, што выбары — гэта экзамен для дзеючай улады, у першую чаргу на мясцовым узроўні. Менавіта на выканаўчай вертыкалі асаблівая адказнасць за палітычныя і эканамічныя працэсы ў рэгіёнах у перыяд электаральнай кампаніі. Стаўце задачы, мабілізуйце людзей, не адкладваючы вырашэнне пытанняў на восень. Трэба рабіць усё цяпер. Добра, што гэта работа пачалася і актывізавана пасля «Вялікай размовы». Трэба прадоўжыць яе», — рэзюмаваў беларускі лідар.

Лукашэнка: парламент павінен стаць дыскусійнай пляцоўкай для дыялогу дэпутатаў з рознымі поглядамі

«Парламент павінен стаць дыскусійнай пляцоўкай для дыялогу дэпутатаў з рознымі палітычнымі поглядамі, якія пры гэтым падзяляюць галоўныя прынцыпы: незалежнасць краіны, стабільнае развіццё і рост дабрабыту беларускага народа», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, дэпутацкі корпус павінны прадстаўляць эксперты ў розных галінах, спецыялісты — адказныя і адданыя краіне людзі, прафесіяналы з дзяржаўным мысленнем, высокаадукаваныя прадстаўнікі прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, юрысты, навуковыя работнікі, вядомыя ў рэгіёнах прадпрымальнікі, палітыкі і грамадскія дзеячы.

«Толькі тым парламентарыям, хто выканаў усе свае перадвыбарныя абяцанні, змог наладзіць дзейсную сувязь з выбаршчыкамі, карыстаецца ў іх рэальнай падтрымкай і даверам, будзе месца ў новым складзе вышэйшага прадстаўнічага органа ўлады», — заявіў Прэзідэнт Беларусі.

«Ваша задача — дапамагчы ім арганізаваць работу па сустрэчах з выбаршчыкамі. І важна, каб людзі, прыйшоўшы на выбарчыя ўчасткі, ведалі, што ўжо зрабіў іх дэпутат і што неабходна зрабіць заўтра для дабрабыту рэгіёна і ўсёй нашай краіны», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што асноўная роля па асвятленні работы дэпутацкага корпуса і выкананых абяцанняў, а таксама будучых выбараў належыць сродкам масавай інфармацыі.

Выбары ў парламент не будуць асаблівымі, а пройдуць па традыцыі арганізавана і зладжана — Качанава

Маючая адбыцца выбарчая кампанія па выбарах у парламент не стане асаблівай, а будзе праведзена ва ўжо традыцыйным для Беларусі ключы — зладжана, спакойна, на высокім арганізацыйным узроўні. Аб гэтым кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава заявіла па выніках нарады па арганізацыі і правядзенні выбараў у Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу.

Адказваючы на пытанне аб тым, чым будзе адрознівацца чарговая выбарчая кампанія ад папярэдніх, Наталля Качанава адзначыла, што не чакае якіх-небудзь сур’ёзных змяненняў у плане арганізацыі і правядзення выбараў. «Не сказала б, што яна (выбарчая кампанія. — Заўвага БЕЛТА) будзе ў нечым іншай. У нашай дзяржаве электаральныя кампаніі заўсёды праводзяцца вельмі зладжана, арганізавана», — сказала яна.

«Мы дакладна ведаем нашу палітыку, тыя ўстаноўкі, якія ёсць у дзяржаве. Усё павінна рабіцца на карысць людзей, самае галоўнае — гэта людзі, справядлівае стаўленне да іх, — падкрэсліла Наталля Качанава. — Унутраная палітыка як была, так і ёсць сацыяльна арыентаваная, усё накіравана на дабрабыт і дастатак нашых грамадзян».

Асобна абмяркоўваліся патрабаванні да тых, хто будзе вылучаць свае кандыдатуры ў парламент. На нарадзе прысутнічалі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, ішла размова аб тым, каб яны вылучалі ў парламент людзей прафесійных, з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, якія будуць прадстаўляць інтарэсы сваіх выбаршчыкаў, працоўных калектываў. «Парламент — гэта асобы орган, які займаецца заканадаўчай работай і прадстаўляе розныя рэгіёны краіны», — сказала Наталля Качанава.

БелТА

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.