Да канца сакавіка будуць працаваць 2 выставы

У памяшканні Веткаўскай раённай бібліятэкі працуюць дзве выставы, наладжаныя супрацоўнікамі Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава. На адкрыцці выстаў прысутнічалі вучні 4 «А» і 4 «Б» класаў СШ №1 імя А.А. Грамыкі, настаўнікі гэтай школы, а таксама жыхары Веткі. Да канца сакавіка кожны  жадаючы мае магчымасць паглядзець на падрыхтаваныя экспазіцыі.

Першая выстава, «Любоўныя гісторыі», узнаўляе ў душы кожнага наведвальнікаў згадку пра светлае пачуццё, імя якога — Каханне: літаральна на ўсіх карцінах самадзейнага мастака Міхаіла Спірыдонава — Ён і Яна, або — Яна і Ён. Побач з імі — лебедзі, сімвал вернасці, лілеі — сімвал пяшчоты, прыгожыя краявіды. А вось — сустрэча каля берага ракі: дзяўчаты мыюць ручнікі. Побач — хлопец на кані.

Другая выстава, пад назвай «Бярозавы подых тканіны», прысвечана такой, здавалася б, малапрыкметнай рэчы, як прас.

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.