Увесь тыдзень у дзіцячым садзе-пачатковай школе праходзілі мерапрыемствы прысвечаныя Дню яднання Беларусі і Расіі

На працягу вось ужо больш за дваццаць гадоў  на пачатку красавіка народы двух брацкіх славянскіх дзяржаў — Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі — адзначаюць Дзень яднання. Свята сімвалізуе блізкасць народаў не толькі на гістарычным, але і на культурным узроўні, а таксама іх кроўную і духоўную еднасць.

Увесь тыдзень у дзіцячым садзе-пачатковай школе праходзілі мерапрыемствы, інфармацыйныя гадзіны, паказ дакументальных фільмаў, прысвечаных гэтаму святу. У бібліятэцы была арганізавана выстава матэрыялаў перыядычнага друку, якая толькі падцвярджала важную думку — народы больш моцныя, калі яны разам.

Не засталіся ў баку ад знакавай падзеі і навучэнцы 1-4-х класаў нашай установы адукацыі, якія прынялі ўдзел у тэматычнай інфармацыйнай гадзіне “Расія і Беларусь: агульная гісторыя, агульны лёс”. Педагог-арганізатар Вольга Валер’еўна Калінкова расказала аб гісторыі свята і спыніла сваю ўвагу не на палітычных аспектах супрацоўніцтва Беларусі і Расіі, а на культурным і духоўным развіцці. На слайдах у суправаджэнні музычнай кампазіцыі Песняроў «Святы бываюць розныя» адзін за адным змяняліся фотаздымкі беларускіх і расійскіх краявідаў, знакамітых месцаў, гістарычных помнікаў, выбітных людзей двух брацкіх народаў…

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.