20 мая філіял Веткаўскага музея ў Гомелі запрашае на начное вяселле

нм20 мая філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава ў Гомелі возьме ўдзел у міжнароднай акцыі “Ноч музеяў-2017” з інтэрактыўнай праграмай “ВЯСЕЛЛЕ.BY”.

Штогод філіял Веткаўскага музея ў Гомелі збірае аматараў традыцыйнай культуры “ўначы”, каб паказаць экспазіцыі музея і пазнаёміць з традыцыйнай культурай беларусаў яшчэ глыбей. У гэты раз супрацоўнікамі музея выбрана адна з найцікавейшых тэм — беларускае вяселле. Што мы ведаем пра вяселле? Якія песні выконваліся? Якія танцы? Што елі і што пілі беларусы на вяселлі? Пра ўсё гэта і не толькі наведвальнікі музея змогуць дазнацца ўдзякуючы  ўнікальным выставачным праектам і інтэрактыўным пляцоўкам, якія будуць працаваць, гэтую ноч.

Вясельнае шэсце, этна-кавярня, фота-выставы і музейныя экспазіцыі, бібліятэчная і дзічая пляцоўкі, фотапляцоўкі і кіно на свежым паветры, выстава-кірмаш рамёстваў, майстар-класы і, канешне, канцэртная праграма. На гэты раз добры настрой начнога музейнага жыцця будуць падтрымліваць: “Школа дзіджэрыду “Рэха Зямлі”, музычны праект “Стары Фальварак”, музычны гурт “Бан-Жвірба”, а таксам лідар этна трыо “Троіца” Іван Кірчук з аўтарскім монаспектаклем “Дарожка мая…”.

Уваход на “Ноч музеяў” у філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый, як заўжды, ВОЛЬНЫ. Пачатак вечарыны а 18-й гадзіне.

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.