1 февраля дан старт областному конкурсу чтецов “Захаваем свет разам!”

Без названия (3)

ПАЛАЖЭННЕ

аб X абласным конкурсе чытальнікаў

“Захаваем свет разам!”,

прысвечаным 135-годдзю

з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа

 

Абласны конкурс чытальнікаў “Захаваем свет разам!” у 2008 годзе  заснавала  Гомельскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі». Ён праводзіцца пры падтрымцы ўпраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама.

Сёлета конкурс адбудзецца ў дзясяты раз. Ён прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа і праводзіцца па тэматыцы “Мая Радзіма – Беларусь!”.

Мэта конкурсу – стымуляванне чытацкіх інтарэсаў школьнікаў, павышэнне  цікавасці да выразнага чытання мастацкіх твораў, прапаганда твораў пісьменнікаў Гомельшчыны, прысвечаных роднаму краю, духоўнаму багаццю рэгіёна.

Удзельнікі конкурсу самастойна выбіраюць паэтычныя мастацкія творы Я.Купалы і Я.Коласа і сучасных аўтараў – членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі, што пражываюць на тэрыторыі Гомельскай вобласці (спіс можна знайсці на сайце – ріsmenik.by).

Тэматычная скіраванасць твораў: любоў да роднага краю, Беларусі, традыцый і культуры беларускага народа.

Падчас конкурсу будуць выяўлены таленавітыя, артыстычныя чытальнікі, здольныя выказаць мастацкую задуму аўтара, якія добра валодаюць беларускай ці рускай мовамі. Вынікі конкурсу падвядзе журы,  у склад якога ўваходзяць вядучыя майстры слова і сцэны вобласці.

Абласны конкурс чытальнікаў праводзіцца з 1 лютага  па 21 красавіка 2017 года. У ім могуць прыняць удзел вучні агульнаадукацыйных школ і агульнаадукацыйных устаноў новага тыпу Гомельшчыны  з 12 да 17 гадоў.

Х конкурс чытальнікаў “Захаваем свет разам!” праводзіцца ў адной намінацыі:  «Паэзія».

Час чытання паэтычных твораў – да 5 хвілін.

Мультымедыйнае суправаджэнне не прадугледжваецца.

Конкурс праводзіцца ў 4 этапы:

  1. Школьны этап (люты);
  2. 2. Раённы этап (сакавік);
  3. Абласны этап – праслухоўванне (красавік);
  4. Абласны выніковы этап – падвядзенне вынікаў, узнагароджванне лаўрэатаў і ўладальніка Гран-пры (кастрычнік).

 

Школьны этап праводзіцца на працягу лютага  2017 года ва ўсіх адукацыйных установах Гомельшчыны.

Школьны этап арганізуецца непасрэдна ўстановай адукацыі. Раённы этап арганізуецца аддзеламі адукацыі вобласці з 1 па  30 сакавіка 2017 года. У гэты перыяд аддзеламі адукацыі райвыканкамаў вызначаецца толькі адзін пераможца ў намінацыі, які ўзнагароджваецца дыпломам аддзела адукацыі і прымае ўдзел у абласным этапе. Дыпломам альбо іншай формай заахвочвання ўстановы адукацыі, аддзела адукацыі адзначаецца і педагог, які падрыхтаваў пераможцу раённага этапу (установа адукаыі, аддзел адукацыі вызначае самастойна ўсіх вучняў і педагогаў, каго варта адзначыць).

Першы абласны этап (праслухоўванне) пройдзе  21 красавіка  2017 года,  на базе Дома прафсаюзаў (г. Гомель, вул. Савецкая, 29). Пачатак рэгістрацыі – 10.30, пачатак конкурсу – 11.00).

Другі абласны этап (вызначэнне ўладальніка Гран-пры, 1,2,3 месца, узнагароджванне адбудзецца на ХІ Міжнародным фестывалі-свяце “Славянскія літаратурныя дажынкі-2017” у г. Гомелі, у кастрычніку  2017 года (дата будзе ўдакладняцца).

 

Заяўкі  за подпісам загадчыка аддзела адукацыі ў лічбавым фармаце дасылаюцца з 3 па 6 красавіка 2017 года на е-mail: konkursgomelspb2018@yandex.ru

заяўцы абавязкова ўказваецца імя, імя па бацьку, прозвішча пераможцы раённага этапа, дата і год нараджэння, клас, школа, назва твора і імя, прозвішча аўтара твора, а таксама звесткі пра настаўніка, які  рыхтаваў вучня, з кантактным тэлефонам, а таксама звесткі пра асобу, якая суправаджае вучня ў г. Гомель, абавязкова з кантактным тэлефонам).

Па  выніках абласнога этапу  конкурсу (праслухоўвання) праводзіцца  ўзнагароджанне ўсіх пераможцаў раённых этапаў, якія прыедуць у Гомель і зарэгістраваліся, ад імя Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Па выніках абласнога этапу конкурсу (праслухоўвання) з ліку пераможцаў раённага этапу будуць вызначаны лепшыя чытальнікі. Імёны фіналістаў будуць толькі агучаны,  яны затым стануць удзельнікамі міжнароднага фестывалю “Славянскія літаратурныя дажынкі-2017”, падчас якога вызначыцца ўладальнік Гран-пры конкурсу.

Пераможцам прысвойваецца ганаровае званне «Лаўрэат абласнога конкурсу чытальнікаў», выдаецца дыплом удзельніка фестывалю і ўручаюцца падарункі ад аддзялення СПБ. Таксама могуць быць адзначаны і педагогі, якія падрыхтавалі лаўрэатаў.  Акрамя таго, педагогі могуць быць дадаткова прэміраваны аддзеламі адукацыі.

Юныя чытальнікі, па магчымасці, сустрэнуцца з аўтарамі выбраных для мастацкага чытання твораў,  атрымаюць у падарунак  ад іх новыя кнігі з аўтографамі.

Удзельнікі першага абласнога этапу і другога абласнога этапу – вучні агульнаадукацыйных школ і ўстаноў адукацыі з раёнаў Гомельскай вобласці (акрамя г. Гомеля)  –  будуць забяспечаны гарачым харчаваннем за кошт Гомельскага аддзялення СПБ ці спонсараў. Праезд суправаджаючых педагогаў і вучняў на два абласныя этапы – за кошт раённага аддзела адукацыі (устаноў адукацыі).

 

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.