Коллектив Ветковской районной прокуратуры поздравил с Новым годом воспитанников социально-педагогического центра

vetkovski_raion_akzia_naschi_deti4Калектыў Веткаўскай раённай пракуратуры павіншаваў з надыходзячым новым годам выхаванцаў ДУА «Веткаўскі сацыяльна-педагагічны цэнтр». Спонсарамі салодкага віншавання сталі самі супрацоўнікі арганізацыі — ад шафёра да пракурора. Для дзяцей былі набыты салодкасці і цытрусавыя. А ў якасці Дзеда Мароза і Снягуркі выступілі намеснік пракурора Мікіта Бусел і памочнік пракурора Інга Кавалёва. Выхаванцы СПЦ ў мілых карнавальных касцюмах прачыталі для сваіх гасцей навагоднія вершы. Дзеці толькі што прыехалі з ёлкі і настрой панаваў самы вясёлы і смяшлівы. «Прыязджайце да нас яшчэ, можна ў любы дзень, і не на свята, а проста так!» — такім было пажаданне на развітанне.

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.