Свяцілавіцкія вячоркі

vetkovski_raion vetka passoga svetilovichi 2016Фестывальны вечар аматарскай творчасці «Ветка Пасожжа» зноў паклікаў гледачоў у звычайную свяцілавіцкую хату. Народны клуб аматараў народнай песні «Ля самавара» Свяцілавіцкага ЦКД, які ў чарговы раз пацвердзіў сваё званне, запрасіў на вячоркі на сучасны лад жыцця.

Па рэжысёрскай задумцы гаманкія баба (бухгалтар філіяла «Свяцілавіцкая УБ» Ганна Лебедзева) і дзед (акампаніятар гуртка дзіцячага калектыву «Задорынка» Сяргей Дамасканаў) у вышыванках прывячалі ў сваёй хаце доўгім восеньскім вечарам суседзяў ды вяскоўцаў. І першым да гаспадароў завітаў Хвядос (мясцовы жыхар Дзмітрый Жадавец) — чалавек з філасофскім складам розуму. vetkovski_raion vetka passoga svetilovichi  5 2016Яго турбавалі не пытанні паўсядзённага побыту, а клопаты сусветнага маштабу. Глабальнае пацяпленне, імклівы рост цэн, НАТА — вось што непакоіла чалавека з высокімі памкненнямі. Але прыбліжаныя да зямнога жыцця баба з дзедам вельмі хутка перавялі гэтыя роздумы ў кола акольных пытанняў. Ды і шматлікія госці, якія падаспелі да вячорак, ім у гэтым дапамаглі.

vetkovski_raion vetka passoga svetilovichi  1 2016Жанчыны (маладая маці Вольга Гулійева, санітарка Свяцілавіцкай бальніцы Таццяна Варывода, даглядчыца СПП «Свяцілавічы» Тамара Падабедава, выконваючая абавязкі дырэктара ЦКД Антаніна Есіпенка, тэхнічны работнік Свяцілавіцкага сельвыканкама Антаніна Сеўрук, а таксама пенсіянеркі Вера Кажамякіна, Надзея Баранава і Марыя Марчанка) з імпэтам і добрым сялянскім гумарам дзяліліся між сабой вясковымі навінамі, уласнымі перажываннямі і крыўдамі. Час ад часу гамонка перарывалася народнымі песнямі, што мілагучнай трэллю разліваліся па зале для гледачоў.vetkovski_raion vetka passoga svetilovichi  3 2016

Але, як бывае амаль заўсёды, калі канцэнтрацыя жанчын дасягае крытычнага ўзроўню, вячоркі бабы Ганны набылі скандальную афарбоўку. Наталля (кіраўнік гуртка Галіна Фабрычкіна) і Вольга (бібліятэкар Вольга Гатальская) у спрэчцы за сіта амаль дайшлі да жартаўлівай бойкі.vetkovski_raion vetka passoga svetilovichi  2 2016 Ды чарговая порцыя вясковых навін прымірыла суседак і ўключыла іх у агульную плынь гутаркі. І нішто так не ўзбударажвае сельскае жыццё, як з’яўленне на вуліцах новага чалавека. Так сталася, што ў хату на вячоркі завітаў Махмуд (кіраўнік клуба «Ля самавара» Джэйхун Гулійеў) — этнограф, фалькларыст і знаўца народных песень. Дарэчы, ён не толькі спяваў разам з жанчынамі, але і танчыў народныя танцы «Базар», «Страданія» і «Падыспан».vetkovski_raion vetka passoga svetilovichi  4 2016

На адзін вечар калектыў Свяцілавіцкага сельвыканкама прыадкрыў крышачку дзверы вясковай хаты і запрасіў веткаўчан да сябе ў госці. Але чараўніцтва народнай культуры хутка скончылася, і сяляне, развітваючыся, прызначылі дату наступнай сустрэчы… прыблізна праз год.

Ганна КОДАЛАВА.

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.