У Старым Сяле прайшоў абрад «Карагод сена»

staroe seloСтаражытныя святы і абрады — далекія галасы мінулых эпох, якія і сення бытуюць у сялянскай мясцовасці і звязваюць кожнае новае пакаленне з вытокамі нашай культуры, як гэта, напрыклад, адбываецца ў аграгарадку Старое Сяло Веткаўскага раёна на другі дзень Вялікадня.

Старасельцы збіраюцца ў карагод каля Дома культуры, дзеляцца на дзве групы і разыходзяцца па баках. Адна група ідзе на «Вялікдзень», а іншая — на «Канаплёўку». На плячах нясуць косы, граблі, вілы. staroe selo 2Бытуе сярод сялян такое меркаванне: чыя група больш, у таго сена будзе лепшым. З песнямі «Мы на сена ідзем, мы на новае…» жанчыны праходзяць свой аграгарадок. Святочнае шэсце вяртаецца да Дома культуры, у якім дырэктар Ала Маскаленка, кіраўнік народнага фальклорнага ансамбля «Рэчанька» Антаніна Болбасава — і яго ўдзельніцы — Тамара Кірчанка,Надзея Малюшына, Клаўдзія Малюшына, Валянціна Бондар, Любоў Рачкова, Ніна Паўлючкова, Наталля Хацімцова, Ганна Медзіна ставяць вядро з зямлей.
У ім «вырошчваюць хрэн». Вакол водзяць карагод і пяюць песню: «Ой, хрэн, ты мой хрэн, садавой, яравой…» Далей удзельнікі карагоду просяць кума даць хрэну.

Ен гаворыць: — Не, не дам, яшчэ не вырас.

Так старасельцы пяюць тры разы, пакуль «хрэн не вырас». Напрыканцы гульні зноў звяртаюцца да кума «даць хрэну»:

— Кум, дай хрэну!

 — Бярыце хрэн, ён ужо вырас бальшы.

— Раз ён вырас, то к хрэну павінна быць і мяса!

 — Будзе і мяса, будзе і сала, будзе і хрэн!
Пасля гэтых слоў удзельнікі абраду пачынаюць спяваць народныя песні, прыпеўкі, з верай і надзеяй на добры ўраджай, на добрае сена.

Фото Алексея Герасименко

Источник: http://gp.by
© Правда Гомель

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.