На гармошцы можна сыграць усё…
Міжнародны дзень музыкі, які быў заснаваны па ініцыятыве Міжнароднага музычнага савета (ММС), упершыню адсвяткавалі ў 1975 годзе. Рашэнне аб яго правядзенні было прынята на 15-й Генеральнай асамблеі ММС, якая адбылася ў Лазане ў 1973-м. Адной з мэт гэтага дня з’яўляецца распаўсюджванне музычнага мастацтва ва ўсіх сферах грамадскасці. Гэта свята ўсіх музыкантаў і спевакоў, кампазітараў і аматараў музыкі. Самае прамое дачыненне да гэтага свята мае і жыхар вёскі Хальч Емяльян Аўраамавіч Бабкоў.
Гэтага чалавека з яго нязменнай гармонню ў руках можна пабачыць у Ветцы на любым гарадскім свяце, на любым кірмашы. Прычым ён не чакае нейкага афіцыйнага запрашэння. Яго запрашае само свята, якое само ўсведамляе, што без музыканта яму не абысціся. Гэта традыцыя пачынаецца з самай глыбокай мінуўшчыны. Выявы музыкантаў ХІ-ХІІ ст. захаваліся на фрэсках Кіеўскага Сафійскага сабора і на бранзалетах наручных гадзіннікаў ранняга Сярэднявечча, на кафлі ў Полацку, Мядзельскім замку ды ў іншых мясцінах. Гарманіст Емяльян Бабкоў і свята знайшлі паразуменне. «Я іграю для сібе. Сёдні свята. І я доўжын быць на любым свяці…» І музыкант святу патрабуецца самы сапраўдны. Сапраўдны музыкант, паводле меркаванняў Емяльяна Бабкова, гэта не проста чалавек, які граматна насцікае на клавішы альбо перабірае струны, а той, хто здольны здабываць з інструмента музыку. Як гаворыць ён сам: «Як я ўжэ халасцікаваў, у нас было дваццаць чатыры гарманісты, каторыя ўладзелі гармонню. Ні то шта б ён іграў… Што глаўнае ў гарманіста?.. У гарманіста самае глаўнае соль. Еслі іграя вісёла — эта называіцца соль. А другі правільна іграя, с пугаўкі на пугаўку, а солі німа…»
Са старых часоў гарманіст на вясковым свяце быў асобай пажаданай і недатыкальнай. Паводле ўспамінаў Емяльяна Бабкова, гарманіста ніхто не мог пакрыўдзіць: «Гарманіста ніхто ні трогаў. Гарманіста віздзе зашчышчалі, як камандуюшчага на фронці. На любой вечарынцы, хоць у чужой дзірэўні… Ніхто ні даўжон трогаць гарманіста, патаму шта гарманіст, ён большы ні прыдзя».
Гармонь прынесла музыканту вядомасць, якая выходзіць далёка за межы Веткаўскага раёна. Пад яго гармонь танчыў адзін з міністраў культуры Беларусі Анатоль Бутэвіч. Вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Ліпскі, які з’яўляецца арганізатарам фестывалю гумару ў Аўцюках, убачыўшы на адным з фестываляў Емяльяна Бабкова, нават узрадаваўся: «Аўраамавіч прыехаў, значыць, фестываль адбудзецца!» Сваім сябрам Емяльяна Бабкова лічыць Дзмітрый Ровенскі, кіраўнік «Дударыкаў». Як успамінае музыкант: «Дзмітрый Дзімтрыевіч Ровенскі на фісціваль міне зваў. Пазнакоміліся мы ў Пінске. Я іму дужэ панаравіўся. Ён міне прыгласіў на фісціваль»Гармонік збірае сяброў». Там была ўся эліта гарманістаў. З Гомельскай вобласці я быў і жанчына з Чычэрска». Заўважу, што ІІІ фестываль гарманістаў, пра які ён ўзгадвае, адбыўся ў маі 2010 года ў Мінску. На памяць пра гэту падзею ў Емяльяна Аўраамавіча застаўся вельмі прыгожы плакат з фота-здымкамі ўдзельнікаў. І яшчэ Емяльян Бабкоў ганарыцца сваім сяброўствам з Аляксандрам Завалокіным, які разам з братам Генадзем ў свой час стварыў вельмі папулярную на расійскім тэлебачанні праграму «Играй, гармонь», удзел у якой прымалі самыя адметныя гарманісты.
Пад час нашых размоў Емяльян Аўраамавіч праявіў сябе не толькі як цудоўны музыкант, але і як сапраўдны знаўца гісторыі гармоні і як знаўца народнай культуры.
«Тут заложына ўся гармонія прыроды…»
«Былі венскія гармоні… А патом ужэ нашы масціра… Венская гармонь… Так называіцца німецкі строй… У ніх, напрымер, так: када іграя гарманіст, мехам нада падлажываць. У адну старану іграя, у другую не. А патом ужэ нашы рускія масціра здзелалі гармонь, дзе і ад сібе, і к сабе… Туды і сюды, і звук саздаецца. Называіцца двухгалосыя. Эта была «хромка». І первая гармонь паявілася ў Русі ў началі васімнаццатага века. Самая папулярная была гармонь — «хромка». Гармонь адна, тока называіцца: «аднарадная», «двохрадная» і «трохрадная». Аднарадная… Эта якая гармонь? Акардзівон. Двохрадная — эта «хромка». А трохрадная — эта баян. Баян… Эта, па-мойму, Белабародаў здзелаў. Быў певец, дрыўнейшы сказіцель і паэт. І масцір пачуў, як ён пея песні, і здзелаў баян. І назваў ні сваім іменем, а іменем Баяна. Гармошка… Былі «лівенкі»… Мех у ніх у адну сторану цяніш на разжым, а кагда зжім, голаса не было. Адзін голас быў. А нашы рускія масціра здзелалі двухгалосае. На немецкай гармоні сложна было іграць, падбіваць нада мех. Што я хачу сказаць… Эта ж — гармонь! Чылавек создан із гармонаў… Гавораць: «Чылавек такі гарманічны». Гармонія прыроды. А пачаму мы такую красату забылі. А патом будуць шукаць зноў пра гармонь. Но масціроў ужэ ні будзя. І ніхто нічога ні раскажа пра гармонь. А гармонь… Масцір, каторы дзелаў перваю гармонь, ён вышаў у лес, у поле і пачуў музыку прыроды, і ён залажыў усе гармоны этай прыроды і чылавечыства. А скрыпка, мандаліна, балалаічка — там усё не заложына. А тут заложына ўся гармонія прыроды. Тут цэлы аркестр. Эта ж я так іграю. А іграюць дажэ і Бітховіна. Ну, ё прафісіаналы.
[А вы не спрабавалі?]
Я ж када халасцікаваў, ішчэ і ні ў клубі, ішчэ мы гулялі па хатах, кварціры былі, што іграя первы гарманіст, і я ўжэ перыхватываю. А штоб ён іграў Бітховіна, і я б перыхваціў Бітховіна. Сакалоўскага — я б Сакалоўскага. На ёй можна іграць усё. Усё чыста! Любога кампазітара».
Першая гармонь, альбо Сляпы гарманіст
Сцяпан Дзірбееў
«Кагда прыехалі ў сорак трэцім гаду із бежанцаў, уся дзірэўня ў нас была згарэўшы. Толькі асталося пітнаццаць полуразбітых домікаў. Хто што пазахватываў, хто акоп, хто свой погрыб паддзелаў… І ўжэ вайна прашла… Людзі, удовы плачуць… Бацькі німа… Вайна ж прадаўжаіцца ішчэ… І вот ужэ дзе-та ў сорак чыцвёртым, сорак пятым гаду… Тут жыла Ганначка… Тута-ка была кварціра… І я ўжэ адзену палушубак… Мне было ўжэ дзевяць гадоў… А ў нас был Сціфан Дзірбеіў… Ад самага дзецтва сліпой… У іго была гармошка… І я вот этай гармошкай так уўлёкся… Сяджу, так вот гляджу і думаю: «Ух, штоб мне гармонь!» Ну, і што… Раз бацьку папрасіў… Іду с этай кварціры… Іе называлі кварціра… А этаму Сціфану дзевачкі плацілі па рублю ў месяц і прывозілі яму на саначках-самацяжках дравішак… Ён ад сабе навучыўся на гармоні і очэнь красіва іграў. І я этай гармоняй уўлёкся… Ні то шта уўлёкся… У міне ген заработаў… У міне чатыры дзядзькі былі, і ўсе ігралі на гармошках. А дзядзька Мікіта да Первай міравой вайны іграў на скрыпкі, а патом у Перваю міравую вайну яму атарвала руку, ён стаў інвалідам, і скрыпка яго замаўчала. Дваюрадны брат Кузьма іграў… Я пабягу к яму… У яго да вайны была гармонь. А ён ўжэ міне навучыў і на басах… І вот бацьку раз сказаў: «Купі мне гармонь!» Ён: «Мой сынок, ну, за што? Нам есць нечыга… У нас німа ні каровы, ні кабана, нічога… За што ж я куплю табе гармонь?» Што я панімаў тады… А патом я ўтары раз… Ён тожа са мной пагаварыў… А трэці раз, як пагаварыў… У нас рэмінь вісеў… Такі штырь забіты дзіравянны… Там бацька і шапку вешаў, і палушубак вешаў… Ён як ухваціў этат рэмінь, міне за руку як цапнуў, і здзелаў з маіх плічэй… Во як мех на гармоні… Рубцы чорныя сталі… Я сначала ні бачыў… Зеркала ж не было… Я ж ні бачыў, што там рубцы… І яны ўжэ так пазажывалі… Я і пашоў з хлопцамі на рэчку купацца… Раздзеўся… Хлопцы гавораць: «Што эта такое?» Я гавару: «Эта я прасіў бацьку гармонь купіць… Дак ён міне так біў…» А тады там дзядзька, дзед быў з барадой, падышоў да гавора: «Дзетачка, а што эта ў цібе с плічамы?» Я гаварю: «Эта я лез чэраз пліцень да ўпаў, дак абадраўся…» А ўжэ прызнаўся хлопцам, што бацька міне атлупіў рымнём. Ані гавораць: «Эта яго бацька… Гармонь хацеў купіць… Дак ён даў гармонь…» Дак бацьку майго агледзіў той дзед і гавора: «Аўрам Сціпанавіч, зачэм ты так дзіцёнка казніў?» «А ён, — гавора, — мяне не казніў? Мне незашта хлеба купіць, а ён гармонь захацеў». А патом ужэ я шосты клас кончыў і сказаў бацьку: «Я ў школу не пайду!» А ён мне так сказаў: «Не пойдзіш у навуку, пойдзіш кароў пасціць». Я яму нічога ні сказаў, рад, што бацька ні застаўляе ўчыцца… А ўжэ пайду с саседам, тут чэраз двор с Мішкам. Началі пасціць цілятак… Нам шчэ кароў ні давіралі, патаму шта карова… Еслі што-та случыцца, судзіць нільзя… А за цілёнка бацька заплоця, судзіць міне ўжэ нільзя… І вот адпасціў я год, у калхозі начыслілі шысот рублей. Ну, ні год, а лета… Даглідалі цілятак, сенам кармілі ў сараі… Бацька прынося ўжэ этыя грошы, гавора: «Ну, мой сын, ідзі, купі сабе гармонь». Уй! Якая была ў міне радасць. Эта шчасце… У міне такое было шчасце, што бацька аддаў мне грошы. А тута-ка на Станках мой брат быў Кузьма. Я прыбягаю: «Кузьма, бацька даў мне грошы… Пашлі купім». Ён гавора: «Што ты купіш за этыя шысот?» — «Што-нібудзь купім». І прышлі… Самаю такую развалюшку купілі… І начаў ужэ на ёй вучыцца. І кагда мы ўжэ ішлі с Лешчынца, там была таўкушка… У магазіні гармоней не было, а толькі на таўчку… Ён мне паказаў, а на басах я ўжэ ўмеў… І пака дашлі с тыя таўкушкі, я трохі навучыўся… І прама ў васкрысенне мы пашлі ўжэ ў клуб гуляць… Эта быў лазовы клуб у нас, двохэтажны такі… Я давай ужэ ўчыцца… Дома, у хаці рыпаю-рыпаю, міне выганяюць… А ў нас быў паграбок такі. Дак я туда, у паграбок, залезу, услончык вазьму… Ні свету… Нічога… І там пачці да ўтра… Вот так я і навучыўся іграць. І так у міне ўдачна палучылась… Я ўжэ пашоў у армію, умеў іграць… Іграў ужэ на сваім перакростку… Дзевачкі басіка, хлопчыкі басіка, старушкі стаяць… Глідзяць… Тады старыкоў была многа… Старыкі з борадамі глідзяць… Успамінаюць моладасць… І я іграю, яны танцуяць… І вот у то ўрэмя… Дзевачкі… Пачот быў для гарманіста…»
«Вясёлыя музыкі»
Ансамбль «Вясёлыя музыкі» — сапраўдны брэнд Веткі. Створаны пры Веткаўскім гарадскім Доме культуры ў 1992 годзе, ансамбль з цягам часу атрымаў ганаровае званне народнага, стаў лаўрэатам шматлікіх конкурсаў. І практычна ніхто ўжо не ведае, што ўсё пачалося з ідэі, якая ўзнікла аднойчы у Емяльяна Бабкова.
«Вот этат анасмбль… Я ездзіў па фісцівалях і бачыў, як у дуэці іграюць, як іграюць у трыо. І я надумаўся: «Пайду к Савоставу Міхаілу Пятровічу». (Міхаіл Пятровіч Савостаў на той час працаваў загадчыкам аддзела культуры Веткаўскага райвыканкама. — Г.Л.) «Гавару: «Міхаіл Пятровіч, нада ў Ветцы саздаць ансамбль гарманістаў». Ён: «Пажалуйста!» Я абраціўся к Байдуку. Гавару: «Сціпан, у цібе ё магнітафон?» Ён гавора: «Ё». Ён сначала прышоў ка мне дамоў. Мы з ім паігралі, у нас палучаіцца… Красіва… Я ж бачыў, як там выступаюць… Займаюць места. Я гавару: «Знаіш, што… Прыдзі ты з магнітафонам ка мне, запішым, паслухаім». Ён прышоў, мы запісалі «Страданія», вальсы… Палучаіцца красіва. Дак я яму гавару: «Шукай хлопцаў!» Луткоў быў Пецька. А патом к нам прысаедзяніўся Мішка Пажаркоў, а патом Васіль Шэвелеў, а патом прысаедзяніўся к нам Халіпаў Міша, а патом Самонаў. Нас сабралася… А патом Рослікаў Павел. Но факт, што мы сабралі харошы ансамбль. Такі быў ансамбль! Што ўтарое места ў рэспубліке заняў».
«Дзедушка, «Бульбачку» ты не забыў?»
«Мы выступалі на Дружбе народаў… Эта тры гасударства — Расія, Беларусія і Украіна… У Навазыбкаве, дзірэўню я забыў, прыехалі мы туда… Я надзеў рубашку нацыанальную і расцянуў гармонь… Завалокін Сашка агледзіў, пачуў, падышоў і прама па плячу хлопае і гавора: «Дзедушка, спасіба, што ты ў нас ёсць». І туды-сюды і міне на с’ёмкі. Там павязлі па полю, я іграў і пеў «Бульбачку». Эта маі слава:
Эх, бульбачка!
А як заказніка,
А без бульбачкі
А німа празніка!
Эх, бульбачка!
А да з цыбулькаю,
І жыву я з ёй,
Да як з матулькаю!
Эх, бульбачка!
Карява моіцца,
А ад бульбачкі
Надой утроіцца!
Эх, бульбачка!
А ненаглядзіна,
А з бульбачкі
Расце гавядзіна.
Эх, бульбачка!
Ляжыш дыняю.
А з бульбачкай
Будзім са свінінаю!
Эх, бульбачка!
А сеім радамі.
Эх, бульбачка!
Да с каларадамі!
Эх, бульбачка!
А што с табою?
А зарасла ты ўся
Травою!
Эх, бульбачка!
А ляжыш гораю.
Эх, бульбачка!
Да с фітаўтораю.
Эх, бульбачка!
Укрыта матамі.
Эх, бульбачка!
Да з нітратамі!
Эх, бульбачка!
Агародзіна!
А ты матушка,
А ты і родзіна!
Завалокін Сашка… Брата яго не было. А када ён прыехаў у Гоміль, пазваніў ка мне, сказаў прыехаць. Мы на Ланге выступалі. Дак ён агледзіў міне, гавора: «Дзедушка, «Бульбачку» ты не забыў?» Я гавару: «Не, не забыў….»
«Як сімфанічыскіе аркестры…»
«На гармошкі, еслі харошы масцер, ён можэ іграць як сімфанічыскіе аркестры. І гляжу, у нас жа німа гармоній у бальшых сімфанічыскіх аркестрах. Гармоній німа. Баян ё. Акардзіона і гармошкі німа. У музыкальных школах, у музыкальных вучылішчах ні вучаць гармошку. Дажэ і ў праграме німа. Такую красату ні ізучаюць. Баян — эта тожэ гармонь. І акардзівон тожэ гармонь. Народ любіў. А счас ужэ не любя. Я ў Веткі калі пайду з гармонню, падхажу, маладыя аж атварачываюцца. Ну, як эта так? Ад гармошкі атаварачываюцца.
Дажэ ў музыкальных вучылішчах гармонь ні прыпадаюць. Эта як паняць?! Пачыму баян ізучаюць, акардзівон? А пачаму гармонь? Прыходзя паступаць… «На якой музыцы іграіш?» — «На гармоні?» — «А мы гармонь ні прыпадаём». А людзі-то ідуць… Маладзёж ідзе на гармонь вучыцца… А ні прыпадаюць… Нашы прэдкі ні ігралі на баянах… Наша нацыянальная была скрыпка… Бабкі пад скрыпку… Ён іграя… Яны: та-та-та, та-та-та… Танцуюць. А када гармонь паявілася, скрыпачы пашлі ў адстаўку… Гармонь вісялей начыла іграць… І пад скрыпку ты так ні падпеіш, як пад гармонь».
«Яны не будуць іграць у ўнісон…»
[Чым адрозніваюцца ленінградская, кіраўская?]
«Голасам, напрымер, «ленінградка». У яе первы голас ЛЯ. Эта так называіцца гармонь настроін у ноту ЛЯ. Дапусцім, «кіраўская» гармонь у ноту ДО. Ужэ мілодзія будзя другая. Ленінградкая с кіраўскай яны не будуць іграць у ўнісон. Умесці іх не пусціш. Еслі ўтрох, учытырох будзіш іграць, то нада штоб аднаго былі строя, дапусцім, ЛЯ ілі МІ, ілі ДО, ілі РЭ, вобшчым, у якую ноту. Тады яны сыгрываюцца.
[ «Музыкі» на чым ігралі?]
Там гармошкі былі ў РЭ. Так жэ яно не палучыцца. Яны не сыгрываюцца, у ўнісон не ідуць. Эта будзя разнаабразная ігра. Адзін аднаго будуць бунтаваць.
[Што значыць «настроіна ў РЭ ілі ў ДО»?]
У нас жэ так: сем нот. Вот беларускія гармошкі, дзелалі ў Маладзечына, ані ў аснаўном усе ў ДО. Нота ДО. Вот гармошка строіцца, эта первы, а там ДО. І к этаму голасу прыстраіваюцца астальныя, і палучаіцца этат строй ДО. А еслі, дапусцім, у ноту МІ, значыцца, настроіна ад такой-та ноты. На такой ноце настроена. І ані сыгрывацца не будуць. Ежэлі ЛЯ, эта самыя высокія гармоні, ішчэ ЛЯ-ДІЕЗ, эта ішчэ вышэ. Ужэ ж яна з ДО ніяк ні сойдзіцца. Будуць іграць ні ўнісон, а ўразнабой. Но адну і тую музыку можна іграць і на ДО, і на ЛЯ, но толькі індзівідуальна, ні ў дуэці, ні ў трыо, а індзівідуальна. Будзіш іграць вальс і на той гармошке, і на той, но ўжэ ў унісон ты не сыграіш».
«Гармонь бывая плакучая і пявучая…»
«Гармонь бывая плакучая і пявучая… Мілодзію можна сыграць і плакучую, і пявучую… Гармонь пявучая, каторая шчэ ні тронісся клавіша, а яна ўжэ адзываіцца. А плакучая — эта так: на кнопку нажмеш, а яна ні зразу, а патом адзываіцца, адстае… Эта так называлісь гармоні няўдачныя. Пачыму ж прыходзяць к масціру заказываць гармонь, к кустару… І гавора: «Вот у міне тры гармоні… Я іх здзелаў на прадажу… Я ўжэ сааб-шчыў, штоб прыехалі забіраць… Выбірай сабе любую…» Ён на адной паіграў, на другой, на трэцяй, тады гавора: «Вот эта пявучая гармонь… Такую мне здзелайце…» — «А чаго эта?» — «А эта пявучая… Мне наравіцца». Тока каснуўся пугавіц, яна ўжэ атвеціла… А на тую нажмеш, ждзеш, пака яна табе дасць свой атвет».
«Гармоні трэба даваць ордзен…»
Емяльян Аўраамавіч вельмі прыгожа вызначае ролю гармоні ў нашым жыцці:
«Дзірэўня без гарманіста — эта як сім’я… Мужык умер, памерла гармонь — эта ўдава ўжэ… Без гармоні жыве… Жонка памерла… Эта ўжэ жыве без гармоні мужык. Без жонкі мужык — эта ўжэ ні сім’я. Даже і песня ё «Якая Марь’я без Івана…» Так і эта. Раз німа гармоні — эта ўжэ ўдава».
І яшчэ:
«І гармоні дажэ ва Утарую міраваю вайну, да і пры любой уласці, первай нада была даваць ордзен… Первы ордзен — герой. Яна ў бой віла, яна з боя выводзіла, яна голад… Адзін гарманіст… У яго восемь дзяцей было, а послі вайны німа чыво есці, дак ён атверніцца, гавора: «Дзеткі, танцуйця, танцуйця…» І сам плача… Адулікаў ад голада…»
Генадзь ЛАПАЦІН.