1945: по страницам районки

1945: по страницам районкиСталінская праўда, №10(105), нядзеля, 4 лютага 1945 г.
Орган Веткаўскага райкома КП(б) Беларусі і райсавета дэпутатаў працоўных

Кожны калгас, брыгада, звяно, кожны калгаснік і калгасніца павінны сустрэць веснавую сяўбу ўсебакова падрыхтаванымі. Гэтага патрабуюць інтарэсы бесперабойнага снабжэння Чэрвонай арміі прадуктамі харчавання, а прамысловасць — сыравінай, гэтага патрабуюць інтарэсы Радзімы.

Веснавой сяўбе — большевіцкую сустэчу
Нямецка-фашысцкія акупанты за час свайго «гаспадарання» у раёне нанеслі вялікія разбурэнні калгаснай гаспадарцы. Але яны не зламілі волю і імкненні калгаснага сялянства да самаадданай працы на сацыялістычных палях.

Наступіў час, калі кожны дзень павінен быць запоўнен працай па рэмонту сельскагаспадарчага інвентару, па стварэнню насенных фондаў з дабраякаснага насеннага матэрыялу, па загатоўцы і вывазцы ўгнаенняў, па арганізацыі і ўкамплектаванню брыгад і звенняў.

У перадавых калгасах раёна зараз кіпіць дружная праца. Калгаснікі рыхтуюць веснавой сяўбе большевіцкую сустрэчу. Члены сельскагаспадарчых арцелей «Рашыцельны», «Прасвет», імені М. Горкага і другіх старана рыхтуюць насенныя матэрыялы, загатаўляюць і вывозяць угнаенні, па-гаспадарску даглядаюць за коньмі. Тут робіцца ўсё неабходнае, каб сваёй старанай працай заваяваць высокі ўраджай.

Аднак агульны ход падрыхтоўкі да веснавой сяўбы ў калгасах раёна не ўпаўне задавальняючы. Асобныя старшыні калгасаў не з усёй сур’ёзнасцю адносяцца да падрыхтоўкі к вясне, сталі на шлях яўнага зрыву веснавой сяўбы.

Не гледзячы на тое, што ў калгасах «Совет», «Непабядзімы», імені Кірава ёсць усе магчымасці, да ачысткі па другому разу яшчэ не прыступілі. Калгасы «Х з’езд Советаў», «Коммунар», «Шлях да комунізма», «Трэці рашаючы», імені Молатава і другія зусім нездавальняюча рыхтуюць сельгасінвентар, а ўмовы для гэтага у іх ёсць. Варварскія адносіны да конскага пагалоўя ў калгасах «Чырвоны партызан», «Барэц» і другіх могуць прывесці да зрыву пасеўнай кампаніі. У выніку безгаспадарчага догляду і скарыстання коней у іх ёсць выпадкі падзежа.

Калгасы раёна да гэтага часу марудзяць з загатоўкай і вывазкай угнаенняў на палі, не прыступілі ўшчыльную к абучэнню буйнай рагатай жывёлы да сельскагаспадарчых работ.
Узяць ад зямлі ўсё, што яна можа даць — такая зараз стаіць задача перад калгаснікамі калгасаў і сельсаветаў, работнікамі РайЗА і МТС. Той, хто паслябляебарацьбу за высокі ўраджай, не разумее свайго доўгу перад Радзімай, перад Чэрвонай Арміяй.

Усім вядома, што звеннявая арганізацыя працы ў калгасе ліквідуе абязлічку, паляпшае кіраўніцтва членамі брыгад і кантроль за іх працай, пашырае кругазор асабістай ініцыятывы калгаснікаў у паляпшэнні апрацоўкі замацаваных за звеньямі ўчасткаў зямлі, у доглядзе за пасевамі.

Але наладжванню звеннявой сістэмы работы ў брыгадах кіраўнікі некаторых калгасаў не ўдзяляюць належнай ўвагі.

Вялікая частка работ ў правядзенні веснавой сяўбы ўскладаецца на МТС, а пагэтаму яны павінны прыкласці ўсе намаганні, каб увесь трактарны парк, увесь сельгасінвентар і машыны былі гатовы да сяўбы. Кіраўнікі МТС павінны забяспечыць усе ўчасткі работ адпаведнымі кадрамі.

Кожны калгас, брыгада, звяно, кожны калгаснік і калгасніца павінны сустрэць веснавую сяўбу ўсебакова падрыхтаванымі. Гэтага патрабуюць інтарэсы бесперабойнага снабжэння Чэрвонай арміі прадуктамі харчавання, а прамысловасць — сыравінай, гэтага патрабуюць інтарэсы Радзімы.

Клопаты аб інвалідах Айчыннай вайны
Вялікім клопатам партыя і ўрад акружылі інвалідаў Айчыннай вайны. На іх забеспячэнне адпускаюцца велізарныя грашовыя сумы, вялікая колькасць промтавараў і прадуктаў харчавання.

На днях для інвалідаў Айчыннай вайны райспажыўсаюз атрымаў партыю промтавараў на сумму 10 тысяч рублёў. Сярод іх чаравікі, жаночыя і дзіцячыя галошы, бацінкі, туфлі, хусткі і г.д.

Дапамога многадзетным мацерам

Веткаўскі райфінаддзел выплаціў дапамогу многадзетным мацерам за 1944 год 199.721 руб.

Мнагадзетныя мацеры Данілавіцкага сельсовета Барабанава Тацьяна атрымала 9.173 руб., Саскова Агафія — 5.000 рублёў. Магадзетная маці Закружскага сельсовета Міхасёва Ф. атрымала 4.500 руб. дапамогі. Д. РАГІНА.

На справаздачна-выбарчым сходзе

З 25 студзеня пачаліся справаздачна-выбарчыя сходы ў камсамольскіх арганізацыях раёна. На гэтых сходах сакратары камітэтаў, арганізацый і ў цэлым увесь камсамол раёна падводзяць агульны вынік праробленай работы ў 1944 годзе аб тых дасягненнях і недахопах, якія былі ў працэсе работы.

Было аб чым рабіць справаздачу сакратару комсамольскай арганізацыі калгаса «Прасвет», тарасаўскага сельсавета, тав. Дзем’янавай. Мінулы 1944 год быў запоўнен пладатворнай работай камсамольцаў гэтай арганізацыі. Многа было зроблена імі ў галіне культурна-масавай і палітыка-выканаўчай работы сярод насельніцтва. калгаснікі рэгулярна атрымлівалі свежыя навіны з франтоў Айчыннай вайны і аб міжнародным становішчы. Сіламі камсамольцаў і несаюзнай моладзі было пастаўлена цэлы рад вечароў мастацкай самадзейнасці.

Актыўны удзел прымалі камсамольцы ў рэалізацыі Трэцяй Дзяржаўнай Пазыкі і Чацвертай грашова-рэчавай латарэі. па ініцыятыве маладой камсамолкі Дзеравяшкінай камсамольцы разгарнулі шырокае сацыялістычнае спаборніцтва па падрыхтоўцы да веснавой сяўбы, у зборы падарункаў байцам-франтавікам к дню Чырвонай Арміі.
Агульны справаздачна-выбарчы сход прайшоў на высокім ідэйна-палітычным узроўні. СУПРУНЕНКО, сакратар РК ЛКСМБ.

Сувязь школы з бацькамі
Цесная сувязь школы з бацькамі садзейнічае павышэнню вучэбна-выхаваўчай работы ў школе, а пагэтаму кожная школа павінна падтрымліваць гэту сувязь.

Усе формы сувязі з бацькамі шырока прымяняюцца ў Веткаўскай Беларускай сярэдняй школе. З пачатку 1944 — 45 навучальнага года ў школе было праведзена чатыры агульныя сходы бацькоў, дзе вырашаліся пытанні аб выхаваўчай рабоце сярод навучаючыхся, аб падрыхтоўцы школы да зімы і ўдзел у гэтым бацькоў. На сходах распрацоўваліся правілы паводзін навучаючыхся ў школе і па-за школай, бацькі знаёміліся з апошнімі ўрадавымі пастановамі аб школе і цэлы рад другіх пытанняў, накіраваных на падняцце вучэбна-выхаваўчай работы ў школе.

Асабліва дружна і на высокім ідэйным узроўні прайшоў бацькоўскі сход 26 студзеня 1945 года. На сходзе была пастаўлена справаздача дырэктара школы аб пастаноўцы вучэбна-выхаваўчай работы. У сваіх выступленнях бацькі адзначылі рад недахопаў у рабоце школы і намецілі канкрэтныя мерапрыемствы на іх ліквідацыю.

У адказ на пісьмы франтавікоў, адрасаваныя на школу, бацькі вырашылі прыняць актыўны удзел у зборы падарункаў франтавікам к дню Чырвонай Арміі.

Пасля сходаў бацькі глядзелі мастацкую самадзейнасць навучаючыхся школы.

Апрача агульнашкольных бацькоўскіх сходаў праводзяцца класныя бацькоўскія сходы, дзе бацькі дэтальна знаёмяцца з паспяховасцю навучаючыхся ў разрэзе кожнай дысцыпліны.
Добра наладжаная работа з бацькамі навучаючыхся дапамагае настаўнікам школы весці барацьбу за ўнядрэнне і выкананне правіл паводзін навучаючыхся — аснаўнога закона школы.
РАБІНОВІЧ, дырэктар школы.

На раённай нарадзе
29 студзеня адбылася раённая нарада старшынь сельскіх советаў і калгасаў.
Па пытанню падрыхтоўкі да весновой сяўбы і выкананню плана лесанарыхтовак і лесавывазкі І квартала выступіў старшыня райвыканкама тав. Барысенко, які адзначыў крайне недапушчальную маруднасць у падрыхтоўцы да вясенне-пасяўной кампаніі і вельмі нізкія тэмпы ў выкананні плана лесанарыхтовак і лесавывазкі калгасамі раёна.

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.