Запрашае Траецкі карагод

000325_255434.jpg
Сёння, калі ў нашай дзяржаве працягваецца адраджэнне нацыянальнай культуры, калі змяняецца мысленне нашага народа, ідзе перагляд каштоўнасцей, мы ўсё часцей звяртаемся да багатай спадчыны свойго краю, яго гісторыі, культуры. Менавіта там — карані беларусаў і скарбонка народнай мудрасці.
Захаванне, распаўсюджванне і далейшае развіццё каштоўнасцей нацыянальнай культуры — адна з асноўных мэт на сёння ў Рэспубліцы.

Да нашага часу захаваліся традыцыі правядзення абрадаў і народных свят, якія ўзбагачаюць духоўны густ і патрэбу чалавека. Яскравым прыкладам таму з’яўляюцца рэгіянальныя абрады, якія прахо-дзяць у Веткаўскім раёне: веснавыя абрады “Ваджэнне і пахаванне стралы”, “Свяча”, “Благавешчанскі карагод”, абрад “Карагод сена” у вёсцы Старае Сяло.

Вялікую ролю ў падрыхтоўцы і правядзенні гэтых абрадаў, а таксама іншых народных свят і мерапрыемств адыгрываюць работнікі клубных устаноў культуры раёна і метадысты раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра аддзела культуры Веткаўскага райвыканкама. За 2009 год яны правялі шэраг мерапрыемстваў у гэтай галіне: каляндарныя і сямейныя абрады, народныя святы “Каляды”, “Масленіца”, “Купалле”, “Зажынкі”, “Дажынкі”, інфармацыйныя мерапрыемствы, пасядзелкі, вячоркі і г.д.

Ніводнае мерапрыемства на сяле не абыходзіцца без удзелу майстроў народна-мастацкіх промыслаў і гурткоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Яркім прыкладам захавання беларускай культуры з’яўляецца Людміла Васільеўна Кавалёва — кіраўнік гуртка ткацтва “Ніток” Неглюбскага сельскага Дома культуры.

Веткаўскі раён удзельнічае ў абласных, рэспубліканскіх і міжнародных фестывалях фальклору, народных святах і выставах. Пералічаныя мерапрыемствы — гэта толькі малая частка работы клубных устаноў культуры Веткаўскага раёна. Нацыянальная культура — гэта не толькі культура нашых бацькоў, але і нашага з вамі пакалення. I каб яшчэ раз у гэтым пераканацца, аддзел культуры Веткаўскага райвыканкама запрашае вас на III Адкрытае раённае свята народнай творчасці “Траецкі карагод на Веткаўшчыне”, які пройдзе 23 мая ў 12 гадзін на Чырвонай плошчы нашага горада. Галоўная мэта свята — правядзенне конкурсу народнай творчасці, у якім прымуць удзел фальклорныя калектывы, салісты народнай манеры выканання, выканаўцы прыпевак, тэатральнага жанру, народна-бытавога танца, гарманісты, гурткі прыкладнога мастацтва, асабістыя майстры народных промыслаў.

Паважаныя веткаўчане, запрашаем вас прыняць удзел у свяце народнай творчасці. Заяўкі для ўдзелу прымаюцца па тэлефонах: 2-25-65, 2-18-96. Мы спадзяёмся, што гэта свята народнай музыкі, песень, танцаў і беларускіх рамёстваў вам вельмі спадабаецца. Да сустрэчы на “Траецкім карагодзе”.

А. ХАДУНЬКОВА, метадыст РАМЦ.

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.