Жывуць народные традыцыі

У Веткаўскім музеі прайшоў майстар-клас па вырабе гарлячкі. Праводзіла яго навуковая супрацоўніца музея Святлана Петрышэнка.

Святлана, як карэнная неглюбчанка, вучыць дзяцей плесці сапраўдную аўтэнтычную гарлячку, якая складваецца з узору «варонне вока». На апошні майстар-клас завіталі дзве дзіцячыя групы — з Веткі і Мінска. За час майстар-класа ўдзельнікі паспелі сплесці па некалькі ўзораў. А даплесці гарлячку цалкам юныя беларусы змогуць ужо дома.

Гарлячка, падгорлік — так называлі ў Неглюбцы моднае ўпрыгожванне, якое насілі (і зараз носяць) на шыі. У моду такі аксесуар увайшоў у нашым рэгіёне ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя. Кожная модніца рабіла яго сабе ўласнаруч.

Кацярына ЯРЫВАНОВІЧ.

Comments (0)
Add Comment