Главная страница » 28 і 29 ліпеня у Аўцюках пройдзе фестываль гумару

28 і 29 ліпеня у Аўцюках пройдзе фестываль гумару

28-29 ліпеня 2023 года у аграгарадку Малыя Аўцюкі Калінкавіцкага района адбудзецца юбілейны ХІ Рэспубліканскі фестываль народнага гумару «Аўцюкі».  

%D0%B8%D0%B7%D0%BE%D0%B1%D1%80%D0%B0%D0%B6%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D0%B5_viber_2023-07-24_09-49-55-753-1024x511 28 і 29 ліпеня у Аўцюках пройдзе фестываль гумару

Фестываль ладзяць Міністэрства культуры, Гомельскі аблвыканкам, Калінкавіцкі райвыканкам.

Сёлетні фестываль зноў збярэ лепшых гумарыстаў з усёй Беларусі. 28 ліпеня прыязджаюць дэлегацыі з абласцей, якія пакажуць свае гумарыстычнае майстэрства ў населеных пунктах Калінкавіцкага раёна.

29 ліпеня ў 11.30 у аграсядзібе музей народнага гумара «Аўцюкі» пройдзе прэс-канферэнцыя з удзелам творчых дэлегацый, гасцей фестывалю і прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі.

Фестываль пачнецца ў 12 гадзін на адкрытай пляцоўцы аграгарадка Малыя Аўцюкі з урачыстага адкрыцця памятнага знака «Аўцюкоўская кветка» .

Далей у 13.00 усіх запрашаем на галоўную сцэну, дзе адбудзецца афіцыяльнае адкрыцце фестывалю з шэсцем-парадамі прывітаннем дэлегацый. Вас чакаюць канцэртныя і конкурсныя праграмы творчых калектываў, не прапусціце вуліцу тэматычных падворкаў, выставы аўцюкоўскіх бульбулятараў і дрындулетаў, дзіцячую пляцоўку “Аўцючаняты” і многае іншае. Цвіком праграмы стануць “Малыя аўцюкоўскія гульні”.

photo_2023-07-24_11-14-15 28 і 29 ліпеня у Аўцюках пройдзе фестываль гумаруУ вечары журы ўзнагародзіць пераможцаў фестывалю, адбудзецца канцэртная праграмма з ўдзелам Заслужанага калектыву РБ «Песняры», танцавальна-забаўляльная праграма “КаверХорШоу”. Фестывальнае небарасквеціць святочны феерверк.

Будзе весела і акрылена. Пропускна фестываль – праз аўцюкоўскую мытню. Там запатрабуюць арыгінальны жарт, незабудзьце прыхапіць яго на свята гумару.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *