Нацыянальны мастацкі музей Беларусі запрашае наведаць выставачны праект, прысвечаны традыцыйнаму ткацтву вёскі Неглюбка Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці.
На выставе прадстаўлены творы мастацкага ткацтва, традыцыйны касцюм і ўнікальныя аўтэнтычныя аксесуары. Экспазіцыю дапаўняюць інструменты для апрацоўкі льну, прадметы тэкстылю, прадастаўленыя Беларускім дзяржаўным музеем народнай культуры, архітэктуры і побыту. Асаблівую каштоўнасць маюць рэдкія элементы касцюма і фотаздымкі з фондаў Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Фёдара Шклярава.




Выстава працуе да 27 ліпеня
7 Просмотров
