Главная страница » Запрашаем на \»Гуканне вясны\» з Веткаўскім музеем!

Запрашаем на \»Гуканне вясны\» з Веткаўскім музеем!

«Гуканне вясны» — архаічны абрад, звязаны з абуджэннем прыроды і заклікам вясны. Своеасаблівы пераход ад зімы да лета. Ад гэтага раней асабліва залежаў дабрабыт чалавека.

Давайце разам справім адзін з самых адметных абрадаў Гомельскага Палесся і абудзім зямлю ад зімовага сну. Гэта абрадавае дзеянне павінна адзначацца весела, шумна: са спевамі, гульнямі, карагодамі, танцамі!

Разам з вамі мы:

  • пойдзем на ўзбярэжжа ракі;
  • паспяваем разам традыцыйныя веснавыя песні;
  • паводзім карагоды ды пагуляем у веснавыя гульні;
  • зробім пудзіла Зімы;
  • прыгатуем яечню;
  • і зладзім шмат іншых цікавых абрадавых дзеянняў.

Дапаможа нам гукаць вясну фальклорны гурт \»Стаўбунскія вячоркі\» з вёскі Стаўбун Веткаўскага раёна.

Прыходзьце самі ды бярыце з сабой вясёлую кампанію!

Апранайцеся цёпленька, бярыце з сабой асабістую рэч, якую можна спаліць (як увасабленне таго, з чым жадаеце развітацца з надыходам вясны).

Будзем гукаць вясну разам, каб усё расло і квітнела.

Калі і дзе: 29.03 (субота) ў 12:00.
Збіраемся каля Веткаўскага музея (Ветка, Красная плошча, 5).

Уваход вольны.

Телефон для справок: +375(232) 50-96-97.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *