Філалагічны факультэт ГДУ імя Ф. Скарыны запрашае на прафарыентацыйнае мерапрыемства
Мерапрыемства адбудзецца 22 сакавіка ў 10.00 па адрасе г. Гомель, вул. Савецкая, 108, 2 паверх, аўд. 2-27.
Праграма мерапрыемства:
- Прывітальнае слова дэкана філалагічнага факультэта Палуян А.М.
- Экскурсія па факультэце (гісторыя факультэта, знаёмства з кафедрамі, экскурсіі ў літаратурна-асветніцкі Цэнтр памяці аб Вялікай Айчыннай вайне «Патрыётыка», літаратурны музей «Alma-mater»).
- Сустрэча з дырэктарам тэлерадыёкампаніі «Гомель» А.У. Дабрыянам.
Вы хочаце быць у цэнтры падзей, валодаць актуальнай інфармацыяй, адкрываць для сябе і іншых новыя месцы, сустракацца з цікавымі людзьмі? Тады запрашаем на філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны!
Выкладчыкі факультэта і спецыялісты-практыкі навучаць Вас арганізоўваць журналісцкую дзейнасць у сферы друкаваных, аўдыёвізуальных і электронных СМІ, ажыццяўляць тэхналагічны працэс выпуску газет і часопісаў, ствараць тэле- і радыёперадачы.
Сферамі Вашай прафесійнай дзейнасці могуць стаць сродкі масавай інфармацыі, прэс-службы заканадаўчых і выканаўчых органаў дзяржаўнага кіравання і міністэрстваў; прэс-цэнтры камерцыйных і грамадскіх арганізацый, інфармацыйныя агенцтвы, выдавецтвы, карпаратыўныя медыя- і вэб-рэсурсы арганізацый; падраздзяленні, занятыя вывучэннем функцыянавання друкаваных і электронных сродкаў масавай інфармацыі; установы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і іншых міністэрстваў; органы дзяржаўнага кіравання; установы вышэйшай адукацыі; спецыялізаваныя СМІ ў галіне культуры і мастацтва; розныя прадпрыемствы Міністэрства культуры.
Філалагічны факультэт чакае вас!