Які гэта цуд — мова мая родная!

На мінулым тыдні ў Шарсцінскай базавай школе прайшоў Дзень роднай мовы пад назвай «Які гэта цуд — мова мая родная!». Разнастайнасць праграмы дазволіла кожнаму знайсці занятак па душы. Пад чароўную беларускую музыку Дзень адкрылі акцыя «Эрудыт-круіз», дзе жадаючыя маглі паказаць свае веды і творчыя магчымасці, а таксама выстава слоў «Вандроўка ў родную мову». Вучні пачатковых класаў сталі ўдзельнікамі экспрэс-віктарыны знаўцаў народнай мудрасці, дзе ўзнаўлялі прыказкі па ключавых словах цалкам. У школьнай бібліятэцы была арганізавана кніжная выстава «Чытаем па-беларуску ўсёй сям’ёй», на якой былі прадстаўлены цікавыя кнігі на роднай мове. Вучні, педагогі, работнікі школы напісалі традыцыйны дыктант. Заключным акордам Дня стаў конкурс на лепшага чытальніка вершаў «Кожнае слова кранае душу».

 

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.