Супрацоўнікі мясцовага музея знаёмяць дзяцей з даўнімі традыцыямі, якімі багата наша зямля

Незадоўга да Троіцы выхаванцы Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці г. Веткі, дзіцячых ясляў-сада №1 г. Веткі даведаліся пра тое, як у 50-80-я гады мінулага стагоддзя святкавалі Троіцу ў Ветцы, на Веткаўшчыне. Так супрацоўнікі мясцовага музея працягваюць знаёміць дзяцей з даўнімі традыцыямі, якімі так багата наша зямля.

З асаблівай пяшчотай пра святкаванне Троіцы і пра сваё дзяцінства згадвае Людміла Мікалаеўна Юзянкова. Яна нарадзілася і жыве ў Ветцы, працуе ў музеі.

— Мой папа многое умел делать из дерева, — распавядае Людміла Мікалаеўна. — Он был бондарем. Мохарев Николай Антонович… Родился в 1930 году в деревне Рудня-Шлягино. Умер рано, в 1976 году. Мы с братом помогали отцу… Рубанок часто в руки брали. У нас дома был станок, похожий на тот, который в музее стоит на первом этаже… Надо же ведь знать, из чего, из какой древесины нужно сделать ту или иную деталь. Клёпки для бочки или для дежи из дуба делали, обручи — из лещины, веко — из сосны. Получалось, что из трёх пород деревьев делался один предмет. На Троицу в Ветке всегда аир на окна ставили. Три веточки — с одной стороны, и три веточки — с другой. Стоял на окнах три дня обычно, а у кого, может, и больше. Кто ставил? Обычно — хозяйка дома это делала. Ставили явор — и так аир называли — тот, который светили в церкви. Хранили его, не выбрасывали. Когда приходило время огурцы засаливать или капусту квасить, брали эти сухие листья явора, клали на дно бочки и ошпаривали кипятком. Так вкусно пахли бочки после этого!.. В бочках разное заготавливали на зиму — и капусту, и огурцы, и помидоры… яблоки мочили. И все эти бочки немножко пахли явором. Клали его и в хлебную дежу, ошпаривали кипятком, чтобы и дежа вкусно пахла. Еда после этого становилась особенной, — она ведь хранилась в посуде, в которой некоторое время был явор, свечёный в церкви.

Троіца з’яўляецца пераходным святам. Штогод яе адзначаюць на 50-ы дзень пасля Вялікадня. Што ж адбылося ў гэты дзень?

Згодна Новаму Запавету, перад тым, як узысці на нябёсы, Хрыстос не адзін раз з’яўляўся апосталам з настаўленнямі, каб падрыхтаваць іх да сашэсця на іх Святога Духа. Святы Дух сышоў на апосталаў праз дзесяць дзён пасля Узнясення.

У тым пакоі, дзе адбывалася апошняя сустрэча і трапеза (Тайная Вячэра) Ісуса Хрыста з апосталамі, знянацку пачуўся незразумелы шум з нябёсаў, падобны на шум ветру. Ён напоўніў сабой увесь пакой. А потым з’явіўся агонь, які падзяліўся на асобныя языкі полымя. Агонь сышоў на кожнага з апосталаў. З гэтага моманту яны атрымалі цудоўную магчымасць гаварыць на ўсіх мовах сусвету, каб несці вучэнне Хрыстова ўсім народам. Менавіта таму Троіца ўшаноўваецца і як дзень заснавання царквы.

Усе цэрквы на свята Троіцы надзвычай прыгожыя: як царкоўнікі, якія апранаюць у гэты дзень адзенне зялёнага колеру, так і вернікі, якія ўрачыста нясуць букеты кветак, аер у царкву. Галоўнымі сімваламі свята заўсёды былі і ёсць зялёныя галінкі клёна, бярозы, ліпы: у мясцовай традыцыі — духмяны аер. Як прыгожа выглядае царква ў дзень Троіцы, людскія сядзібы, упрыгожаныя імі! Даўней вяскоўцы высцілалі падлогу ў доме аерам, іншымі травамі. Ёсць звычай класці аер і ў царкве. Увогуле ж, зялёны колер сімвалізуе стваральную сілу Святой Троіцы.

Ёсць павер’е: на Троіцу ўсе расліны надзяляюцца гаючай сілай. Таму вясковыя лекары стараліся назбіраць зёлкі менавіта ў гэты дзень.

У часе лекцыі “Свята Троіцы ў Ветцы, на Веткаўшчыне” я паспрабавала разам з дзецьмі ўзнавіць некаторыя моманты мінулага: запарыць кіпнем духмяны аер ў дзяжы, удыхнуць пасля гэтага непаўторны водар, падзівіцца яму. Дзеці даведаліся назвы кветак, узгадвалі іх самі: маці-божай слёзкі, васілёк, ліпа, рамонак, дзьмухавец, канюшына, сіняк, марэна, аер (нюнькі)… Прыгадалі назвы гэтых кветак на беларускай і рускай мовах. Лекцыя праводзілася як дадатак да занятка па вывучэнню беларускай мовы ў яслях-садах (паводле агульнапрынятай у Беларусі адукацыйнай праграмы).

Няхай нашае жыццё поўніцца ўспамінамі пра цуд святкавання Троіцы.

Ларыса РАМАНАВА. Фота: Н. КУЗЬМЯНОВА.

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.