У Данілавіцкім дзіцячым садзе-пачатковай школе адыграла народнае свята “Наша Масленіца”

У Данілавіцкім дзіцячым садзе-пачатковай школе шырока, весела i звонка адыграла народнае свята “Наша Масленіца”.

Здаўна гэтае свята славілася найперш “сонечнымі стравамі” — блінамі са смятанкай, з маслам, з варэннем, з мёдам… І паесці можна было ўволю, і павесяліцца ад душы: Зіму-матухну правесці, Вясну-красну сустрэць. Адкрываючы свята, вядучая падкрэсліла: «Масленіца — самае вялікае і яркае зімовае свята, якое заўжды ў народзе адзначалі надзвычай весела, шырока. Яно сімвалізуе провады зімы і пачатак вясны, калі ў нашы сэрцы прыходзяць любоў і надзея, а ў справы — натхненне і плён».

Вольга КАЛІНКОВА.

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.