Знайшлі папараць-кветку

Спакон вякоў яшчэ ў часы пакланення Перуну, Ярыле і Дажджбогу беларусы ў купальскую ноч шукалі папараць-кветку, якая, па павер’ях, дае звышнатуральную здольнасць бачыць будучыню і знаходзіць патаемныя скарбы свету, збіралі зёлкі і плялі вянкі з лугавых кветах. Часы змяніліся, а традыцыі беражліва захаваліся. Штогод 6 ліпеня ў Ветцы збіраюць землякоў, ладзяць вясёлыя гульні і прадстаўленні, водзяць карагоды, паляць купальскі касцёр, каб ачысціцца агнём ад пачвар. А некаторыя, як і раней, плятуць духмяныя вянкі, каб, магчыма, пусціць іх на ваду і вызначыць свой лёс, і шукаюць дзівосную кветку. Усё-такі купальская ноч чароўная. Так лічылі нашы продкі. А яны наўрад ці памыляліся.

Comments (0)
Add Comment