У Данілавіцкім дзіцячым садзе-пачатковай школе праходзіў тыдзень матэматыкі «Матэматычная акварэль»

На працягу некалькіх дзён навучэнцы праяўлялі матэматычную кемлівасць пры рашэнні задач і дэманстравалі свае веды па розных тэмах. Яны дружна працавалі ў камандах, дапамагаючы адзін аднаму, —  лічылі вельмі хутка, правільна і эмацыянальна.

Усе запланаваныя мерапрыемствы (адкрыццё тыдня, адкрытыя ўрокі ў 1–4-х класах, гульнявая праграма ў групе падоўжанага дня, заняткі з выхаванцамі дашкольнай установы адукацыі) прайшлі на высокім узроўні.

Адказная за тыдзень намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Таццяна Врадзінская ўпэўнена, што такія формы работы фарміруюць у навучэнцаў станоўчую матывацыю да вучэбнай дзейнасці і асэнсаванае разуменне значнасці матэматычных ведаў у паўсядзённым жыцці, інтэлектуальныя і творчыя здольнасці, а таксама спрыяюць росту прафесійных уменняў настаўнікаў.

Вынікам тыдня сталі мноства перамог, адкрыццяў і здзяйсненняў. Мы яшчэ раз пераканаліся, што матэматыка — Царыца навук, а мы — жыхары гэтага каралеўства.

Вольга КАЛІНКОВА, настаўнік пачатковых класаў.

Comments (0)
Add Comment