Жывём пад зоркамі матуль

Падрыхтоўка любога свята — справа вельмі крапатлівая, але разам з тым прыемная. Падрыхтаваць свята да Дня маці няпроста, але баяцца няма чаго: адважвайцеся — і ў вас усё атрымаецца. Як атрымалася ў Данілавіцкім дзіцячым садзе-пачатковай школе.

Дзетсадаўскае і пачатак школьнага дзяцінства — лепшы час для святкавання Дня маці, бо на дадзеным этапе жыцця бацькі і малыя яшчэ непарыўна звязаны адзін з адным. І толькі ў гэтым узросце дзіця па-сапраўднаму шчыра вымавіць усе свае віншаванні ў адрас мамы, не звяртаючы ўвагі на астатніх. Таму атрымліваецца, што свята, прысвечанае Дню маці ў дзіцячым садзе-пачатковай школе, — гэта свята не толькі жанчын, але і дзяцей. Дзеці, даючы радасць сваім мамам, самі зараджаюцца энергіяй прыхільнасці і шчасця, перамешанай з трапяткім хваляваннем.

Так было ў святочнай зале нашай навучальнай установы падчас канцэрта «Жывём пад зоркамі матуль». Гасцямі свята сталі мамы і бабулі. А выхаванцы дзіцячага сада-пачатковай школы пад кіраўніцтвам сваіх  настаўнікаў падрыхтавалі і паказалі цікавую і незабыўную канцэртную праграму. Песні, танцавальныя кампазіцыі, вершы — усё гэта навучэнцы падарылі сваім матулям і бабулям. Напрыканцы ж канцэрта ўсе жанчыны атрымалі падарункі (іх загадзя змайстравалі дзеці для дарагіх гасцей).

Традыцыйна на свята быў запрошаны настаяцель Свята-Мікольскага храма ў Данілавічах Андрэй Булацкі, які выступіў з віншавальным словам.

Вольга КАЛІНКОВА, настаўнік пачатковых класаў.

Comments (0)
Add Comment