Дзень беларускага пісьменства пройдзе 6 верасня ў Бялынічах на Магілёўшчыне

Адбудзецца традыцыйны круглы стол, які аб’яднае творцаў розных краін — Расіі, Малдовы, Украіны, Грузіі, Азербайджана, Латвіі, Літвы, Казахстана, Таджыкістана, ЗША, Сербіі.
Пісьменнікі абмяркуюць тэмы ўплыву слова на свядомасць людзей, устанаўлення міру і спакою ў краінах. Плануецца відэасувязь з Нацыянальнай акадэмічнай бібліятэкай Казахстана. На свяце будзе прадстаўлена звыш 100 кніг, якія выйшлі ў 2019 годзе ў Беларусі. Адбудуцца сустрэчы пісьменнікаў з жыхарамі горада, прэзентацыі выданняў, фотасесіі і многія іншыя мерапрыемствы. На ўрачыстасцях агучаць вынікі Нацыянальнай літаратурнай прэміі і рэспубліканскага творчага конкурса БРСМ “Кніга з экрана”.
gp.by

 

Comments (0)
Add Comment